31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы агучыў першарадныя меры па дээскалацыі напружанасці ў свеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адна з іх, у прыватнасці, датычыцца ядзернага арсенала ЗША. "Для рэальнай разрадкі абстаноўкі і стварэння ўмоў дыялогу неабходна вывесці амерыканскую ядзерную зброю з тэрыторыі краін Еўразіі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, гэты смяротны арсенал з'яўляецца анахранізмам халоднай вайны.
Калі гэта адбудзецца, "тады і мы ўбаку не застанёмся", запэўніў Прэзідэнт. Такім чынам ён адказаў тым, хто, паводле яго слоў, перажывае за тое, што на тэрыторыі Беларусі размешчана тактычная ядзерная зброя. "Толькі не забывайце, што мы зусім нядаўна (я гэта памятаю) стратэгічнае вывелі ўзбраенне, самае перадавое, якое сёння на ўзбраенні Расіі, і гэтага ад нас патрабавалі перш за ўсё ЗША", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.
"Другая. Неабходна выключыць практыку прымянення незаконных санкцый без рашэнняў Савета Бяспекі ААН і стварыць дзейсны механізм міжнародна-прававых гарантый, якія не дапускаюць выкарыстання такога спосабу націску", - прадоўжыў Прэзідэнт.
"Я памятаю ў Будапешце (я быў удзельнікам), калі ўладныя людзі нам, Украіне і Казахстану гарантавалі, толькі аддайце сваю ядзерную зброю, адкрытым тэкстам выключаліся эканамічны націск і санкцыі. Дзе яно?" - рытарычна спытаў Аляксандр Лукашэнка.
Трэцяя мера, прапануемая беларускім бокам, датычыцца распрацоўкі новага дагаворна-прававога механізма па стварэнні празрыстага і зразумелага ўсім рэжыму кантролю за новымі смяротнымі тэхналогіямі, здольнымі знішчыць усё чалавецтва і без ядзернай зброі: лазеры, гіпергук, квантавыя і электрамагнітныя сістэмы і іншыя перадавыя распрацоўкі з не да канца вывучанымі ўласцівасцямі. Напрыклад, цяпер актыўна вядуцца распрацоўкі ў сферы штучнага інтэлекту. Калі гэты працэс яшчэ толькі набіраў абароты, Аляксандр Лукашэнка ўжо тады выказваў апасенні па гэтай тэме, паколькі нават у спецыялістаў як не было, так і няма дакладнага адказу на ключавыя пытанні па глабальных наступствах і па бяспецы такіх тэхналогій для чалавецтва.
У сферы кібербяспекі таксама неабходна рабіць своечасовыя крокі, і гэтаму прысвечана чацвёртая ініцыятыва. "У кіберсферы таксама бескантрольна развіваецца цэлая індустрыя, накіраваная на стварэнне і ўкараненне шкодных рашэнняў, якія прыводзяць да наступстваў глабальнага маштабу, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Неабходна прыняць міжнародны прававы акт аб кіберненападзенні, што прадугледжвае адмову ад прымянення адзін супраць аднаго гэтай зброі, а таксама фарміраванне сістэмы кантролю за яе распрацоўкай і выкарыстаннем".-0-