Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 жніўня 2024, 12:37

Лукашэнка: аглядваюся на мінулае, і мне не сорамна

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія" падкрэсліў, што ў адносінах да важных пытанняў і гістарычных працэсаў заўсёды прытрымліваўся аднаго пункту гледжання і трымаў слова, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што на любога, хто становіцца Прэзідэнтам, уплывае яго папярэдняя прафесійная дзейнасць: "Мінулае нікуды не дзенеш, яно на цябе ўплывае". Праўда, бываюць у гісторыі выпадкі, калі кіраўнікі спрабуюць адхрысціцца ад свайго мінулага, кардынальна змяніць свае погляды. "Былі і польскія кіраўнікі, якія працавалі амаль у спецслужбах або агентамі былі. У Польшчы і Чэхіі мы ведаем такіх "вялікіх" дзеячаў - ад гэтага (свайго мінулага. - Заўвага БЕЛТА) адмовіліся. Ведаем мы і на нашай постсавецкай прасторы такіх людзей, якія з цягам часу адмаўляліся ад свайго мінулага. Мяне Бог ахоўваў ад гэтага", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Я часам аглядваюся назад, на пражытае, на тое, што рабіў публічна ўжо, нават калі быў дэпутатам. Я аглядваюся на мінулае, і мне не сорамна. Я нідзе не гаварыў адно, а цяпер - іншае, - заявіў Прэзідэнт. - Таму што я як гісторык разумеў гэта і ацэньваў усю палітыку як трэба, па пэўных крытэрыях. І я сёння чысты". Напрыклад, што датычыцца Савецкага Саюза, Аляксандр Лукашэнка заўсёды быў перакананы ў памылковасці рашэння разваліць гэту краіну. Ён галасаваў супраць гэтага рашэння, калі яшчэ быў парламентарыем, і з трыбуны Вярхоўнага Савета заклікаў калег не рабіць паспешных крокаў, якія могуць прывесці да непапраўнага. "Выступаючы, гаварыў: "Што вы робіце?" Я ад жыцця іх прасіў: "Не спяшайцеся, давайце дзень-два пачакаем", - нагадаў падзеі таго часу кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што яго ў гэтым плане няма ў чым папракнуць.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі