Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2024, 09:18

Лукашэнка адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў наладжванні трывалых сувязей з Батсванай

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Батсваны Макгвітсі Масісі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Батсвана цяпер з'яўляецца краінай з высокім узроўнем палітычнай стабільнасці і сацыяльна-эканамічнага развіцця, знешнепалітычныя падыходы якой грунтуюцца на блізкіх Беларусі прынцыпах мірнага суіснавання, узаемнай павагі і неўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў.

"Упэўнены, беларуска-батсванскія адносіны маюць значны патэнцыял для пашырэння палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Прэзідэнт. Беларусь, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, зацікаўлена ў наладжванні трывалых двухбаковых сувязей у галінах сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі, прамысловай кааперацыі, фармацэўтыкі, нафтахіміі і адукацыі. Краіна гатова таксама прапанаваць свой напрацаваны вопыт для навучання батсванскіх грамадзян па прыярытэтных для іх эканомікі напрамках дзейнасці.

"Спадзяюся, што ўмацаванне сумеснымі намаганнямі міждзяржаўнага ўзаемадзеяння хутка дасць істотныя вынікі", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Макгвітсі Масісі добрага здароўя, даўгалецця і поспехаў, а дружалюбнаму народу Батсваны - міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі