2 лістапада, Масты /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Мастах адзначыў поспехі ў развіцці Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гродзеншчына як адзін з аграрных лідараў паступальна рухаецца наперад па ўсіх напрамках, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - Сабраныя ў гэтым годзе звыш 2,2 млн т галоўнага беларускага золата - збожжавых і зернебабовых культур - уражваюць".
Традыцыйна вобласць выходзіць на першае месца па ўраджайнасці - амаль 55 ц/га, што, вядома, вельмі адрозніваецца ад 32 ц/га ў 1990-я гады. Больш таго, ёсць гаспадаркі, у якіх гэты паказчык перавышае сотню. Гэта сельгаспрадпрыемствы Гродзенскага раёна: імя В.І.Крамко, "Свіслач" і "Гродзенскі".
"Надышоў час браць новыя рубяжы - устойліва выходзіць на 2,5 млн т па намалотах, - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. - Для гэтага ў вобласці ёсць усё. Трэба дабавіць крыху адказнасці і арганізаванасці".
Прэзідэнт звярнуў увагу, што цяперашнія вынікі Гродзенскай вобласці, вядома, невыпадковыя. Тут умеюць планаваць яшчэ з савецкіх часоў, выконваюць тэхналогіі, укараняюць перадавыя методыкі і працуюць не складаючы рук. У нарыхтоўцы кармоў, напрыклад, укаранілі так званыя прамежкавыя культуры і "паўночную сою" - белы лубін. Таму і надоі выдатныя, да канца года павінны атрымаць больш за 7,5 тыс. кг ад каровы. І малако ў асноўным гатунку экстра. Не проста так Гродзеншчына - адзіны ў краіне рэгіён, дзе выпускаюць сухія малочныя сумесі для дзяцей.
"Мы цяпер многія-многія праекты спрабуем ажыццявіць, "Адзін раён, адзін праект". Укладваем велізарныя грошы і часам хапаемся за праекты, дзе ў нас няма кампетэнцый. Мы хапаемся за тое, што мы не ўмеем рабіць. І не ведаем, удасца нам прадаць тое, што мы вырабляем, ці не. А малочныя сумесі, дзіцячае малако (я на поўдні Афрыкі быў, увесь свет аб'ехаў) - толькі дайце. Дзяцей у свеце няма чым карміць. Дык што ж мы выдумліваем? Давайце яшчэ адзін завод пабудуем і будзем вырабляць яшчэ лепшыя дзіцячыя сумесі", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэта датычыцца многіх напрамкаў, напрыклад, дрэваапрацоўкі. "Па ўсім свеце вялікі попыт на піламатэрыялы, лесаматэрыялы. Тое, аб чым мы марылі. Я гаварыў: настане час - і гэта будзем прадаваць, ды яшчэ як будзем прадаваць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Добра, што ўсе дасягненні, колькасныя паказчыкі перарастаюць у якасць жыцця людзей (можа, не зусім хутка ў сувязі з тым, што мы сталі канкурэнтамі і нас пачынаюць душыць). Гэта галоўны прынцып нашай сацыяльнай дзяржавы, дзяржавы для народа - жыццё людзей, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Любыя вытворчыя поспехі, у сельскай гаспадарцы гэта ці ў прамысловасці, павінны быць накіраваны на паляпшэнне жыцця нашых людзей".
Па ўзроўні заработнай платы Гродзенская вобласць наступае на пяты сталіцы і сталічнай вобласці. І, на думку Аляксандра Лукашэнкі, цалкам мае патэнцыял дагнаць іх.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што менавіта на Гродзеншчыне пачалася эпоха мірнага атама - пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю першая айчынная АЭС. Астравец, дзе яна знаходзіцца, стаў райцэнтрам будучыні. Па сваёй інфраструктуры і магчымасцях - узорам, на які могуць раўняцца астатнія.
"Як і на сталіцу цяперашніх "Дажынак". Ваш горад вельмі пахарашэў і зусім не падобны на тыя Масты, якія сустракалі мяне ў 1997 годзе на другіх рэспубліканскіх "Дажынках", - прадоўжыў Прэзідэнт. - Мясцовыя жыхары паэтычна называюць Масты маленькім Парыжам. Памыляецеся. Паверце, Масты сёння прывабней за сам Парыж. Разбітыя вітрыны, спаленыя машыны, клапы, крымінал, мігранты - усё гэта мы бачылі ў рэпартажах з Алімпійскіх гульняў. А брудная рака Сена і падноска не вартая нашаму велічнаму, паўнаводнаму Нёману. Асабліва ў раёне Мастоў, дзе знаходзіцца самы вялікі ў Беларусі падвесны мост (амаль 200 метраў)".-0-