Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 верасня 2024, 09:52

Лукашэнка адзначыў істотную актывізацыю дыялогу паміж Беларуссю і КНДР на ўсіх узроўнях

Фота з архіва
Фота з архіва
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ына з нацыянальным святам - Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе.

"На працягу сваёй гісторыі народ вашай краіны шматразова даказваў непахіснасць калектыўнай волі і імкненне да самастойнасці. Увесь свет з'яўляецца сведкам таго, як Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка з гонарам ідзе па шляху незалежнага развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт азначыў істотную актывізацыю дыялогу паміж Беларуссю і КНДР на ўсіх узроўнях. "Упэўнены, Мінск і Пхеньян хутка дасягнуць значнага прагрэсу ў наладжванні практычнага ўзаемадзеяння ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, медыцына і фармацэўтыка, адукацыя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Старшыні дзяржаўных спраў КНДР здароўя і поспехаў у яго дзейнасці на гэтай пасадзе, а народу гэтай краіны - прагрэсу, стабільнасці і дабрабыту.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі