Фота з архіва
27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці даручыў закончыць пасяўныя работы да 3 кастрычніка на поўдні Беларусі, а ў астатняй частцы краіны - да 1 кастрычніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба да трэцяга ў Гомельскай вобласці і Брэсцкай вобласці - на поўдні - закончыць. Да першага ў астатняй частцы краіны ўсё трэба закончыць. Якасна, як належыць", - даручыў Прэзідэнт.
Кіраўніку дзяржавы падрабязна далажылі аб асенніх палявых работах у раёне, вобласці і па краіне ў цэлым. Прэзідэнт таксама ўдакладніў, як ідзе ўборка бульбы, цукровых буракоў, лёну.
Немалаважнай тэмай стаў ураджай кукурузы ў цэлым па краіне - менавіта на кукурузным полі кіраўніку дзяржавы дакладвалі аб сельгасработах. Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава, кукурузай засеяна каля 1 млн 300 тыс. га, большую частку якой убіраюць на сілас.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся разлікамі на ўраджай і гэтай сельгаскультуры. Як далажыў Юрый Горлаў, ураджай кукурузы на зерне плануецца прыкладна каля 2 млн 200 тыс. т.
"Гэта значыць дзве дзвесце - гэта мінімальнае, што мы можам атрымаць? - удакладніў Прэзідэнт і атрымаў сцвярджальны адказ. - Карацей, табе трэба два дзвесце - два з палавінай атрымаць зерня. Гэта і плюшчыць, і сушыць будзем. Астатняе - у сілас".
Міністр пацвердзіў, што пасля неабходнай дапрацоўкі гэта зерне кукурузы ў дастатковай колькасці будзе выкарыстана на корм для буйной рагатай жывёлы, свіней, а таксама птушкі. "А ўвогуле нам трэба выходзіць на 3 млн т зерня кукурузы", - адзначыў Юрый Горлаў.

"Значыць, тры мільёны мы пры нармальнай тэхналогіі папросту можам атрымаць. Вось трэба і ставіць задачу. Лічы, ты яе сам сабе на будучыню паставіў", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-