22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адукацыя ў Беларусі не горшая за замежную, і гэта факт. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са студэнтамі ВНУ гуманітарнага профілю ў фармаце "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тое, што ў нас адукацыя не горшая, - гэта факт адназначны і доказаў не патрабуе", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка расказаў студэнтам аб уласным вопыце атрымання адукацыі. Спачатку па гістарычным, потым па эканамічным і, нарэшце, па палітычным профілі.
Гаворачы аб уласным вопыце, Прэзідэнт адзначыў, што, закончыўшы свае ВНУ, ён сфарміраваўся як спецыяліст, але не толькі дзякуючы выкладчыкам. "Я да гэтага імкнуўся. Чым бы я не займаўся, я імкнуўся быць лепшым, моцным. І ўсё ад вас залежыць. Калі вы трапілі не туды, пераарыентуйцеся хутчэй і пачынайце займацца сваёй справай, - даў параду кіраўнік дзяржавы. - Імкніцеся ў гэты час зрабіць максімум. Кожны можа шмат. А Гасподзь убачыць. Ён працягне руку таму, хто больш за ўсё жадае і можа. Вы можаце. Вы маладыя, таленавітыя. Дзейнічайце! У кожны міг, у кожны момант трэба зрабіць сваю справу. Трэба ў свой час усё рабіць. Таму што заўтра будзе не да гэтага".
"Не спяшайцеся. Нехта хоча паспрабаваць - паспрабуйце. Я не магу закрыць дзверы для вас. Вы ўсё роўна прасочыцеся праз граніцу і паспрабуеце там чужога хлеба. Але чужы хлеб заўсёды горкі. Гэта не я прыдумаў. Таму жывіце ў сябе, атрымлівайце тут адукацыю. Адукацыя нармальная, калі вы жадаеце вучыцца, - сказаў Прэзідэнт. - У нас людзі ад прыроды разумныя. Займайцеся, не спяшайцеся некуды. І будзьце гатовы, што ў вас адразу можа нічога не атрымацца. І, хутчэй за ўсё, не атрымаецца. Трэба цярпець. Гасподзь убачыць - дапаможа".-0-
"Тое, што ў нас адукацыя не горшая, - гэта факт адназначны і доказаў не патрабуе", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка расказаў студэнтам аб уласным вопыце атрымання адукацыі. Спачатку па гістарычным, потым па эканамічным і, нарэшце, па палітычным профілі.
Аднак кіраўнік дзяржавы ўсё ж арыентуе маладых людзей, каб яны стараліся ўсвядомлена падыходзіць да выбару прафесіі і не мяняць першапачаткова выбраную дарогу. І ў гэтым плане важна практыкаарыентаванае навучанне, каб ужо на першым-другім курсе, калі зразумеў, што гэта не тваё, можна было змяніць профіль. "З першага курса, у крайнім выпадку з другога - практыка, практыка, практыка! Каб вы разумелі, можаце вы ці не", - сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка заклікаў атрымліваць адукацыю менавіта ў Беларусі. "У нас добрую адукацыю даюць. Але адукацыю мы даём нашым дзецям для нашай краіны", - сказаў ён.