Фота з архіва
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб узаемным прызнанні дакументаў аб вучоных званнях у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведны ўказ нумар 293 кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Урад упаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.-0-
Урад упаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.-0-
