Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2025, 18:36

Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб умовах дзейнасці БРУ
 

Фота з архіва
Фота з архіва
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў указ нумар 267, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб умовах дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Гэтым міжнародным дагаворам канкрэтызуецца статус і асноўныя палажэнні дзейнасці ВНУ, якія датычацца, у прыватнасці, задач, правіл і парадку прыёму для атрымання адукацыі, органаў кіравання.

Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню адносін паміж дзвюма краінамі.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства адукацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі