Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2024, 09:00

Лукашэнка: адкрываючы ў верасні новы навучальны год, мы ўсе разам робім крок у будучыню 

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Традыцыйна, адкрываючы ў верасні новы навучальны год, мы ўсе разам робім крок у будучыню. Паколькі цяперашнія школьнікі, студэнты і курсанты, спасцігаючы пад кіраўніцтвам як маладых, так і ўмудроных вопытам педагогаў азы навук і прафесій, рыхтуюцца заўтра ўзяць на сябе адказнасць за нашу Айчыну. Гэта вам прымаць эстафету ў старэйшых пакаленняў: будаваць дамы, сеяць збожжа, ствараць і асвойваць сучасныя тэхналогіі, абараняць Радзіму. А яшчэ захоўваць гістарычную памяць, культуру і традыцыі - аснову асноў жыцця народа. Вучыцеся старанна. Упэўнены, вы зможаце зрабіць нашу краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што самыя вялікія хваляванні на ўрачыстых лінейках, вядома, перажываюць першакласнікі і іх бацькі. "Няхай школа стане для вас правадніком у неабсяжны свет ведаў, сапраўдным храмам навукі, а таксама надзейным і ўтульным домам, напоўненым радасцю новых здзяйсненняў, пазітыўнымі эмоцыямі і ўсмешкамі сапраўдных сяброў", - пажадаў Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём ведаў

Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам,
навукова-педагагічным работнікам

Дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з Днём ведаў.

Традыцыйна, адкрываючы ў верасні новы навучальны год, мы ўсе разам робім крок у будучыню. Паколькі цяперашнія школьнікі, студэнты і курсанты, спасцігаючы пад кіраўніцтвам як маладых, так і ўмудроных вопытам педагогаў азы навук і прафесій, рыхтуюцца заўтра ўзяць на сябе адказнасць за нашу Айчыну. Гэта вам прымаць эстафету ў старэйшых пакаленняў: будаваць дамы, сеяць збожжа, ствараць і асвойваць сучасныя тэхналогіі, абараняць Радзіму. А яшчэ захоўваць гістарычную памяць, культуру і традыцыі - аснову асноў жыцця народа. Вучыцеся старанна. Упэўнены, вы зможаце зрабіць нашу краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай.

Самыя вялікія хваляванні на ўрачыстых лінейках, вядома, перажываюць першакласнікі і іх бацькі. Няхай школа стане для вас правадніком у неабсяжны свет ведаў, сапраўдным храмам навукі, а таксама надзейным і ўтульным домам, напоўненым радасцю новых здзяйсненняў, пазітыўнымі эмоцыямі і ўсмешкамі сапраўдных сяброў.

Жадаю ўсім, каб навучальны год быў паспяховым для айчыннай сістэмы адукацыі, падарыў мноства нагод для гордасці за дасягненні нашых дзяцей і моладзі.

Мірнага неба, здароўя, цярпення і ўдачы.

Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі