Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 верасня 2024, 16:05

Лукашэнка адказаў на пытанне, ці прадоўжыцца практыка памілавання асуджаных

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне памілавання - гэта канстытуцыйны абавязак Прэзідэнта, і гэта практыка будзе прадоўжана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са студэнтамі ў БДУІР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне адносна падпісаных нядаўна трох указаў аб памілаванні асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. "А ці верыце вы ў тое, што яны раскаяліся? Ці збіраецеся вы прадаўжаць у далейшым гэту практыку?" - спытала адна з удзельніц сустрэчы.

"Так, прадаўжаць я буду. Таму што гэта мая работа, гэта канстытуцыйны абавязак Прэзідэнта - памілаваць чалавека. Таму трэба выконваць свае абавязкі. Таму мы будзем прадаўжаць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Што датычыцца першага падпытання, я спадзяюся. Вядома, сярод іх будуць тыя, якія абяцалі, каяліся, што зменяць сваю пазіцыю, не будуць перашкаджаць іншым людзям… Бывае, што яны парушаюць свае абавязальніцтвы".

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што людзям трэба заўсёды даваць шанц.

"Мая вам парада, зыходзячы з майго вопыту, вы ні ў якім разе не адрывайцеся ад сваёй зямлі. Вось мы бачым цяпер гэтых збеглых. Прэс-сакратар у мяне. Яны туды ёй тэлефануюць: "Перадайце Прэзідэнту"! Пісьмы мне пішуць: "Мы памыліліся, хочам (вярнуцца. - Заўвага БЕЛТА)". Я гавару: "Калі ласка, у нас камісія, генпракурор узначальвае". Туды ў камісію ідзіце, даказвайце, - сказаў Прэзідэнт. - Яны ж усе здымаліся на фоне БЧБ-сцягаў і іншае. А гэта ўсё застаецца. У нас жа цэлы архіў. Ты прыходзіш: так, ты чаго там рабіў? Яны думаюць, што мы не ведаем, чым яны займаліся".
Паводле слоў Прэзідэнта, кожнаму трэба растлумачыць свае дзеянні, бо ўсялякае бывае. "Бывае ж, што памыліўся чалавек. Ну давай. Мы ж зацікаўлены ў тым, каб ты вярнуўся на радзіму. Гэта вельмі важна і для мяне асабіста. Але калі ты вінаваты, ты павінен адказаць у адпаведнасці з законам. Ідзі ў камісію", - сказаў ён.

Што датычыцца падпісаных указаў аб памілаванні ў адносінах амаль да сотні чалавек, Прэзідэнт падкрэсліў, што ў гэтым яго рашэнні на яго ніхто не націскаў. "Ніхто мяне не прасіў, ні з кім мы нічога не разменьвалі. Мы вывучылі пытанне. Гэты - хворы. Кастусёў там такі. Ён жа вось з Зянковічам расстраляць верталёт Прэзідэнта збіраліся на пасадцы і гэтак далей. Куды ты пайшоў? Выявілі рак. Ну чаго ў турме яго трымаць? Выпусцілі. Іншыя там. Ёсць і хворыя, і кульгавыя. Розныя. Ну выпусцілі мы іх. Чыста па гуманітарных меркаваннях".

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што тады многія людзі, асабліва маладыя, не разумелі і "паперлі" ў агульнай масе. "Адна справа, калі ты недзе там у натоўпе ішоў, а іншая - калі ўчыняў крымінальнае злачынства. Разбіраемся з мэтай таго, каб іх вярнуць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Але тыя, хто за сабой грашок сур'ёзны маюць, яны сюды не вернуцца. І дзякуй Юрыю Зянковічу, які адкрыта расказаў, як яны планавалі гэты пераварот. Яны ўжо рэгіёны падзялілі: ты туды, табе - гэта, табе - гэта. І ў цэнтры яшчэ пэўныя напрамкі. Вось ён кажа: "Я заканадаўства там павінен быў адрэгуляваць, хто ў КДБ, хто дзе".
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што грошы якія цяпер Захад выдзяляе на беларускіх збеглых і апазіцыю, траціць вярхушка, а да астатніх гэтыя сродкі проста не даходзяць: "Грошы праз іх выдзяляюць, а яны гэтыя грошы трацяць. А гэтым, я іх небаракамі называю, якія пабеглі на Захад, а ім грошай няма". У выніку гэтым людзям у той жа Польшчы даводзіцца згаджацца на самую простую работу, накшталт мыцця посуду.

"Таму я гавару: вы не адрывайцеся ад зямлі і ніколі не спяшайцеся. Цярпенне. І перачакаць трэба нейкі час. Менавіта так трэба рабіць. Ні ў якім разе ні з сяго ні з таго нікуды не кідацца. Не спяшайцеся ніколі. Так, трэба ісці хутка, але не спяшаючыся. Акуратна. Думайце, вывярайце, збірайцеся, райцеся. Але замацуйцеся на сваёй зямлі", - параіў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі