Фота Unsplash
31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў праблему фрагментацыі перагаворнага працэсу па вырашэнні канфлікту ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў 31 кастрычніка на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь, геаграфічна знаходзячыся ў сэрцы кантынента, паслядоўна выступае за ініцыятывы, накіраваныя на забеспячэнне ўсеагульнай бяспекі, і праводзіць міратворчую палітыку.
Разам з тым Прэзідэнт звярнуў увагу на адну праблему, над якой прапанаваў паразважаць у ходзе канферэнцыі. "З аднаго боку, запушчаны літаральна марафон мірных ініцыятыў. Мы вітаем любыя намаганні па дээскалацыі абстаноўкі, - падкрэсліў беларускі лідар. - З іншага - відавочна фрагментацыя перагаворнага працэсу, паколькі розныя краіны аб'ектыўна імкнуцца да рэгіянальных цэнтраў сілы. Гэта ўскладняе пошук прымальных кампрамісаў. Чым хутчэй мы аб'яднаем свае намаганні, тым хутчэй яны будуць знойдзены".-0-