Фота з архіва
8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў-танкістаў, ваеннаслужачых механізаваных злучэнняў, танкавых воінскіх часцей Узброеных Сіл і танкарамонтных прадпрыемстваў краіны з прафесійным святам - Днём танкіста. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свята - сведчанне прызнання заслуг танкавых войскаў у высакароднай справе служэння Айчыне, даніна памяці подзвігу танкістаў усіх пакаленняў, якія аддалі жыццё за Радзіму", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што менавіта танкавыя войскі 80 гадоў таму адыгралі ключавую ролю ў паспяховым правядзенні аперацыі "Баграціён", вызваленні сталіцы і канчатковым выгнанні ворага з беларускай зямлі.
"Цяперашняе пакаленне воінаў-танкістаў свята захоўвае пераможныя традыцыі гераічнага пакалення пераможцаў, пастаянна ўдасканальваючы свой прафесіяналізм і тактыку прымянення грозных баявых машын у сучасных умовах", - звярнуў увагу Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Дзень танкіста - гэта таксама свята інжынераў, канструктараў, рамонтнікаў і іншых спецыялістаў айчыннага ВПК, якія забяспечваюць утрыманне тэхнікі ў пастаяннай баявой гатоўнасці.
"Перакананы, што танкавыя часці і падраздзяленні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і ў далейшым будуць надзейным шчытом для краіны і народа ад імкненняў любых агрэсараў, гарантам міру і бяспекі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, міру, дабрабыту і новых ратных поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём танкіста
Ветэранам-танкістам, ваеннаслужачым механізаваных злучэнняў, танкавых воінскіх часцей Узброеных Сіл і танкарамонтных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з Днём танкіста. Гэта свята - сведчанне прызнання заслуг танкавых войскаў у высакароднай справе служэння Айчыне, даніна памяці подзвігу танкістаў усіх пакаленняў, якія аддалі жыццё за Радзіму.
80 гадоў таму менавіта танкавыя войскі адыгралі ключавую ролю ў паспяховым правядзенні аперацыі "Баграціён", вызваленні сталіцы і канчатковым выгнанні ворага з беларускай зямлі.
Цяперашняе пакаленне воінаў-танкістаў свята захоўвае пераможныя традыцыі гераічнага пакалення пераможцаў, пастаянна ўдасканальваючы свой прафесіяналізм і тактыку прымянення грозных баявых машын у сучасных умовах.
Дзень танкіста - гэта таксама свята інжынераў, канструктараў, рамонтнікаў і іншых спецыялістаў айчыннага ВПК, якія забяспечваюць утрыманне тэхнікі ў пастаяннай баявой гатоўнасці.
Перакананы, што танкавыя часці і падраздзяленні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і ў далейшым будуць надзейным шчытом для краіны і народа ад імкненняў любых агрэсараў, гарантам міру і бяспекі.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, дабрабыту і новых ратных поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка,

8 верасня 2024 года.-0-