27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі няма ідэй, то ў краіне няма развіцця, і ў Беларусі заўсёды падтрымаюць патрэбнае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы ў БДУІР са студэнтамі тэхнічных ВНУ, адказваючы на пытанне аб сваім стаўленні да стартап-праектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я жыву гэтымі пытаннямі. У гэтым і ёсць сутнасць развіцця нашай краіны", - заявіў беларускі лідар.
Разам з тым ён адзначыў, што ідэй можа быць столькі ж, колькі і людзей, і трэба не памыліцца, выбіраючы сапраўды важнае і патрэбнае. "Патрэбнае, актуальнае, важнае мы дакладна падтрымаем. Няма ідэй - няма развіцця", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Ён канстатаваў, што, напэўна, з 10 ідэй толькі адна сапраўды можа быць рэалізавана. "І наша задача - кіраўніцтва, хто дзеліць грошы і прымае рашэнні, - не памыліцца. Хоць памылкі заўсёды будуць. Але іх павінна быць менш", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт нагадаў, што неаднаразова падтрымліваў розныя прапановы і праекты, у тым ліку ў сферы IT. І ён упэўнены, што неабходна і далей рухацца ў бок рэалізацыі патрэбных сучасных праектаў. "Гэта нам трэба будзе для таго, каб выстаяць, абараніцца, - сказаў ён. - І чым больш ідэй, тым лепш. Але ідэя павінна быць рэальнай, пажадана заземленай і падмацаванай хоць нечым. Каб, прымаючы рашэнне і выдзяляючы грошы, я ці нехта яшчэ былі ўпэўнены, што гэта ідэя будзе патрэбна сёння, заўтра".-0-