6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўважліва падыходзіць да рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", каб не сапсаваць яго першапачатковы выгляд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з рэканструкцыяй верхняй і ніжняй пляцовак мемарыяльнага комплексу. Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын далажыў Прэзідэнту аб этапах фінансавання будаўніча-мантажных работ і планах па іх завяршэнні.
"Справа нават не ў грашах. Нельга сапсаваць першапачатковы выгляд, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Празмернасцей тут абсалютна не трэба".
Так, адно з рашэнняў, якое абмяркоўвалася, - устаноўка поручняў уздоўж лесвіцы, якая вядзе да вяршыні кургана. З аднаго боку, іх наяўнасць засцерагла б ад небяспекі пры пад'ёме наверх, але з іншага - можа пацярпець архітэктура манумента. Такім чынам, гэта пытанне трэба будзе яшчэ дэталёва прапрацаваць.
Размаўляючы з журналістамі, Аляксандр Турчын заўважыў, што Курган Славы - адзін з важнейшых сімвалаў Беларусі. Прычым у філасофіі манумента - не трагічныя старонкі гісторыі, а гераічны подзвіг нашых продкаў, якія разграмілі ворага і вызвалілі рэспубліку.
"У гэты комплекс трэба прыцягваць больш людзей, каб яны помнілі пра тыя падзеі", - упэўнены старшыня Мінскага аблвыканкама.
У 2023 годзе мемарыяльны комплекс наведалі каля 105 тыс. чалавек. Каб нарасціць турыстычны паток, улады цэнтральнага рэгіёна вырашылі правесці рэканструкцыю Кургана Славы, ёсць таксама ідэя адкрыць тут музей гісторыі Узброеных Сіл Беларусі. Паказальны прыклад у гэтым плане - мемарыяльны комплекс "Хатынь" - пасля рэканструкцыі і адкрыцця музея наведвальнасць комплексу павялічылася ў два разы і перасягае паўмільёна чалавек за год.
"Мы ставім для сябе мэту як мінімум у два разы павялічыць наведвальнасць Кургана Славы", - заявіў Аляксандр Турчын.
Яшчэ адна прапанова - пашырыць экспазіцыю тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. "Гэта адзін з "магнітаў", які будзе павялічваць паток на Курган Славы", - лічыць кіраўнік рэгіёна.
З 2023 года на мемарыяльным комплексе праходзіць чарговая рэканструкцыя. Будаўніча-мантажныя работы праведзены на цэнтральнай лесвіцы і месцы ўскладання кветак, праведзена рэканструкцыя фантана, рэзервуараў для захоўвання вады, аўтаматычнага паліву, інжынерных сетак, паркоўкі, будынка адміністрацыі, сеткі знадворнага асвятлення. Таксама ў парку ўстаноўлены мультымедыйныя экраны, папоўнена экспазіцыя ваеннай тэхнікі.
Рэканструкцыя лесвіцы для пад'ёму на Курган Славы і яе рэстаўрацыя запланаваны на другую палавіну 2024 года.
Курган Славы быў закладзены 30 верасня 1966 года прадстаўнікамі гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, Брэсцкай крэпасці-героя, воінскіх часцей, працоўных і навучэнцаў Мінска і Мінскай вобласці. Манументальная скульптурная кампазіцыя ўзведзена ў азнаменаванне пераможнага завяршэння Беларускай аперацыі "Баграціён", што прывяла да разгрому нямецка-фашысцкіх армій групы "Цэнтр".
Вакол Кургана Славы разбіты мемарыяльны парк. Манумент уключаны ў пералік матэрыяльных аб'ектаў, якім прысвоены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
Грашовыя сродкі на яе першы этап былі выдзелены з рэзервовага фонду Прэзідэнта, аплату часткі расходаў узяла на сябе Федэрацыя прафсаюзаў. Таксама ФПБ правяла вялікую работу па арганізацыі збору дабрачынных сродкаў ад грамадзян і арганізацый.
У выніку ў час рэканструкцыі, акрамя правядзення маштабных рамонтных работ, быў створаны музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.
Наступная маштабная рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" праведзена Федэрацыяй прафсаюзаў у 2015 годзе. За кароткі перыяд былі адноўлены страчаныя фрагменты і манументальная мазаіка, праведзены рамонт канструктыўных элементаў, у тым ліку ўсіх прыступак, поўнасцю заменена травяное пакрыццё ўзгорка, устаноўлена новая дэкаратыўная падсветка. У 2016 годзе для бесперабойнага асвятлення Кургана Славы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ўстаноўлена сонечная фотаэлектрычная станцыя.

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько нагадаў, што ў 2003 годзе кіраўнік дзяржавы падтрымаў ініцыятыву ФПБ узяць шэфства над Курганам Славы. У гэты год была праведзена першая маштабная рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу, якая фактычна стала агульнанароднай справай.
Грашовыя сродкі на яе першы этап былі выдзелены з рэзервовага фонду Прэзідэнта, аплату часткі расходаў узяла на сябе Федэрацыя прафсаюзаў. Таксама ФПБ правяла вялікую работу па арганізацыі збору дабрачынных сродкаў ад грамадзян і арганізацый.
У выніку ў час рэканструкцыі, акрамя правядзення маштабных рамонтных работ, быў створаны музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.
Наступная маштабная рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" праведзена Федэрацыяй прафсаюзаў у 2015 годзе. За кароткі перыяд былі адноўлены страчаныя фрагменты і манументальная мазаіка, праведзены рамонт канструктыўных элементаў, у тым ліку ўсіх прыступак, поўнасцю заменена травяное пакрыццё ўзгорка, устаноўлена новая дэкаратыўная падсветка. У 2016 годзе для бесперабойнага асвятлення Кургана Славы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ўстаноўлена сонечная фотаэлектрычная станцыя.
"Федэрацыя прафсаюзаў тут рэгулярна праводзіць суботнікі па падтрыманні парадку, і сёння кіраўнік дзяржавы даручыў прадоўжыць актыўна ўдзельнічаць у гэтым пытанні пры падтрымцы Мінаблвыканкама. Мы будзем прадаўжаць сумесную работу па падтрыманні гэтага помніка ў добрым стане", - запэўніў Юрый Сянько.-0-
Фота Паўла Арлоўскага, Віталя Піваварчыка, Андрэя Стасевіча