22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў сферы прамысловасці ў цэлым складваецца нядрэнна, але гэта не нагода спачываць на лаўрах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што расслабляцца ні ў якім разе нельга і ўсе пастаўленыя задачы па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі павінны быць выкананы.
Асноўныя напрамкі развіцця беларускай прамысловасці былі вызначаны на пашыранай красавіцкай нарадзе. Задачы застаюцца ранейшымі, звярнуў увагу Прэзідэнт.
"Галоўная наша мэта - гэта дыверсіфікацыя экспарту. Мы ўсё ўмеем рабіць, але галоўнае - прадаць. Попыт на нашу прадукцыю ёсць. Дзяржавы, якія гатовы купляць нашу прадукцыю, таксама ёсць", - адзначыў беларускі лідар.-0-
"На мінулым тыдні мы сур'ёзна гаварылі аб сельскай гаспадарцы, у прыватнасці, аб уборачнай кампаніі. Сёння мы прысвецім нашу нараду развіццю прамысловасці Беларусі. Зразумела, што два сектары эканомікі ўзаемазвязаны, гэта важнейшыя сектары для нашай дзяржавы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Работу прамысловых арганізацый і перспектывы іх развіцця на ўзроўні кіраўніка дзяржавы планавалася абмеркаваць даўно. У канцы чэрвеня, назначаючы Аляксандра Яфімава міністрам прамысловасці, Прэзідэнт даручыў запланаваць даклад аб сітуацыі ў гэтай сферы. Першапачаткова прадугледжвалася, што аб стане спраў у прамысловасці даложаць профільны міністр і віцэ-прэм'ер, які курыруе гэтыя пытанні. Але ў выніку склад удзельнікаў і блок пытанняў пашырылі.
"Тады, у час кадравых назначэнняў, вырашылі, што з новым міністрам разгледзім вынікі работы прамысловых арганізацый (тым больш паўгоддзе закончылася) і абмяркуем коратка нашы перспектывы, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - Мяркуючы па той інфармацыі, якая ў мяне на стале, сітуацыя ў цэлым складваецца нядрэнна. Некалькі гадоў стабільна растуць аб'ёмы вытворчасці. У мінулым годзе галіна выдала рэкордны за апошняе дзесяцігоддзе экспарт - $6,5 млрд. Аднак гэта зусім не нагода для таго, каб спачываць на лаўрах і думаць, што мы ўсё ўжо зрабілі".