Аляксандр Лукашэнка
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пераліку відаў дзейнасці для рамеснікаў усё павінна быць дакладна, празрыста, без цяганіны. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 жніўня на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адной з тэм мерапрыемства ў кіраўніка дзяржавы стала ажыццяўленне рамеснай дзейнасці. Прэзідэнт нагадаў, што ў бягучым годзе прыняты абноўлены закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, з якога вынікае, што рамеснікі становяцца часткай прадпрымальніцкай супольнасці.
У сувязі з гэтым рыхтуецца праект адпаведнага ўказа кіраўніка дзяржавы, а ўрад павінен будзе вызначыць канкрэтны пералік відаў дзейнасці для рамеснікаў. Прэзідэнт пацікавіўся, якія менавіта змяненні прапануюцца і чым абумоўлены гэты выбар, ці абмяркоўваліся гэтыя змяненні з насельніцтвам.
"Не толькі я, але і ўсё насельніцтва павінна выразна разумець, якія віды дзейнасці з 1 студзеня будучага года будуць законныя, - зрабіў акцэнт Аляксандр Лукашэнка. - У нас ёсць дзяржаўныя прадпрыемствы, прыватныя прадпрыемствы, якія займаюцца пэўнай дзейнасцю, плацяць падаткі. Але трэба дакладна вызначыць, якія ў нас будуць іпэшнікі, рамеснікі, хто яны такія, якія падаткі будуць плаціць, у якіх сферах будуць ажыццяўляць сваю дзейнасць. Усё павінна быць дакладна, празрыста, без усялякай кашы і цяганіны".
"Трэба звярнуць увагу, ці не створыць прапанаванае рэфармаванне перадумовы для пераходу часткі рамеснікаў, напрамкі дзейнасці якіх выпадуць з пераліку, у ценявы сектар", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Сярод пытанняў, якія абазначыў Прэзідэнт, - захаванне культурнай спадчыны Беларусі і патрабаванне ў ходзе пераўтварэнняў не страціць якое-небудзь рэдкае рамяство.-0-