22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму яму даводзіцца прымаць непапулярныя рашэнні. Адпаведную заяву ён зрабіў 22 лістапада на сустрэчы ў МДЛУ са студэнтамі ВНУ гуманітарнага профілю Мінска ў фармаце "Адкрыты мікрафон", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Звяртаючыся да кіраўніка дзяржавы, адзін з удзельнікаў мерапрыемства заўважыў, што дзяржаўная служба, асабліва на пасадзе кіраўніка, часта звязана з прыняццем непапулярных рашэнняў, якія выклікаюць незадаволенасць сярод пэўных катэгорый грамадзян. Ці цяжка прымаць такія рашэнні, спыталі ў Прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка згадзіўся, што, сапраўды, яму часта даводзіцца прымаць такія рашэнні, і гэта цяжка. Але дапамагае, паводле яго слоў, упэўненасць у іх правільнасці, неабходнасці дзеля дабрабыту, развіцця краіны і яе грамадзян. "Калі ўсё будзе гладзенька, па шэрсці і добра, краіна пачне загніваць. Трэба рабіць так, каб усе варушыліся, усе нешта рабілі", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.-0-