27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сапраўдны настаўнік павінен умець працаваць не толькі з дзецьмі, але і з іх бацькамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цяпер у школы прыходзяць дзеці новай тэхналагічнай эпохі - тыя, хто з пялёнак трымае ў руках гаджэт, і гэта данасць.
"Вы яшчэ ўчора павінны былі падумаць, з якімі методыкамі, праграмамі, з якім букваром будзеце ўваходзіць у клас да такіх вучняў", - заўважыў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што сапраўдны настаўнік павінен умець працаваць не толькі з дзецьмі, але і з іх бацькамі: "Так, бацькі таксама іншыя - або якія самаўхіліліся, або празмерна патрабавальныя. Хочуць, каб школа зрабіла з іх дзіцяці новых Эйнштэйнаў. Але аўтарытэтны педагог зможа зрабіць іх усіх саюзнікамі ў адукацыйным працэсе".

Перад айчыннай сістэмай адукацыі, як і перад усёй краінай, стаяць самыя сур'ёзныя задачы, канстатаваў Прэзідэнт. "І тое, як яны будуць вырашаны, залежыць літаральна ад кожнага з нас. Але ў мяне няма сумненняў, што мы з імі справімся", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-