2 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Любімай ежай Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў студэнцкія гады быў малочны суп. Аб гэтым ён расказаў на сустрэчы са студэнтамі ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нічога дзіўнага. Малочны суп. Я вельмі шмат гаварыў аб гэтым раней. Цяпер я малочны суп практычна не ўжываю. Кажуць, з агародніны трэба есці", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што так павялося яшчэ з вясковага жыцця, паколькі ў беднай сям'і самай даступнай ежай якраз быў малочны суп з рысам. Яшчэ Прэзідэнт любіць чорны хлеб.
Аляксандр Лукашэнка расказаў таксама аб карысці свайго фірменнага салата "Маладосць".
Прэзідэнт канстатаваў, што цяпер выбар розных страў і прадуктаў харчавання вялікі, але ён больш за ўсё любіць усё ж тое, да чаго прывык з юных гадоў. "У нас дома ікру ніхто не есць", - прывёў ён прыклад.
"Калі вы хочаце здаровымі быць, а харчаванне - гэта асноўнае, - дзе вы нарадзіліся, старайцеся гэта ўжываць у ежу", - даў параду Аляксандр Лукашэнка.-0-