18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час інтэрв'ю тэлеканалу "Расія" паразважаў аб тым, ці ёсць месца шчырасці ў сучаснай палітыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба мець на ўвазе: палітыкі вельмі рэдка гавораць тое, што думаюць", - сказаў кіраўнік дзяржавы ў размове з журналістам, а той пацікавіўся, наколькі такая мадэль паводзін уласціва самому Аляксандру Лукашэнку. На гэта Прэзідэнт заўважыў, што лічыць за лепшае заставацца шчырым заўсёды, у тым ліку і ў палітыцы, за што яго часам нават папракаюць. Хаця бывае, што не пра ўсё можна сказаць публічна, а іншым разам хочацца выдаць жаданае за рэчаіснае.
"Але хлусіць - ні ў якім разе. Таму што, калі ты сёння збрахаў (схлусіў. - Заўвага БЕЛТА), як у Беларусі кажуць, заўтра, паслязаўтра, потым той жа журналіст Папоў прыедзе: а вы ўчора вось гэта гаварылі, а сёння гэта. І што потым? - рытарычна спытаў кіраўнік дзяржавы. - Таму трэба быць вельмі асцярожным тут. Лепш прамаўчаць".-0-