3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў планы прыехаць у Баку ў лістападзе бягучага года на канферэнцыю па клімаце. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Азербайджана Алі Асадавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэм'ер-міністр ад імя Прэзідэнта Азербайджана аднавіў запрашэнне Аляксандру Лукашэнку наведаць Канферэнцыю бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (COP29), якая адбудзецца ў лістападзе бягучага года ў Баку.
"Калі Ільхам гаворыць, значыць, будзем", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
"Мы вялікае значэннем надаём Вашаму асабістаму ўдзелу, які гэтай канферэнцыі надасць асаблівы статус", - падкрэсліў Алі Асадаў.-0-