Аляксандр Лукашэнка
21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб прыярытэце свабоды чалавека ў сваёй будучай рабоце. Аб гэтым ён сказаў у час сустрэчы з работнікамі Мінскага аўтазавода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я вам павінен сказаць, калі мне яшчэ давядзецца працаваць Прэзідэнтам, адным з асноўных маіх напрамкаў будзе тое, каб людзям не закрывалі рот. Каб не было гэтай лішняй заарганізаванасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Для мяне будзе важнейшым напрамкам работы свабода чалавека. Але свабода, як мяне некалі вучылі: вось ты - асоба, ты свабодны. Але побач плячо аднаго, тут плячо другога. Не штурхай яго. Вось гэта твая свабода, а гэта - яго. І ты яму не перашкаджай".
"Чалавек вольны жыць у сваёй краіне свабодна. Але не перашкаджай іншым. Вось маё патрабаванне. І вы нікому не верце, калі нехта вам прыйшоў, тут рот закрывае, сказаць не дае. Калі ласка. Але адна справа, калі ты сам-насам размаўляеш, іншая справа, калі ты ў калектыве - 5 чалавек - размаўляеш. Трэцяя справа, калі ў цябе вялікі тысячны калектыў. А пятая справа, калі ты ў тэлевізары або як блогер вяшчаеш. Ты павінен несці адказнасць, ты сваю інфармацыю выдаеш на мільёны людзей", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што адказвае за свае словы, і так павінен кожны. "Гэта называецца ў народзе "жыві свабодна, але не перашкаджай жыць іншаму". Гэта будзе адзін з напрамкаў. Гэта суразмерна таму, што я заўсёды гавару аб тым, што мы павінны сваё жыццё будаваць без вайны. Гэта самы прыярытэт", - дадаў Прэзідэнт.-0-