Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 ліпеня 2025, 14:52

"Які звышпланавы, якія планы?!" Лукашэнка зноў папярэдзіў аб недапушчальнасці падзяжу БРЖ

Фота з архіва
Фота з архіва
24 ліпеня, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён чарговы раз нагадаў аб недапушчальнасці падзяжу ў жывёлагадоўлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не дай бог вы мяне раззлуяце ў гэтым плане! Мала не падасца. Я вам па 10 разоў гаварыць не буду. Падзеж - гэта непрымальна. У савецкі час гэту праблему ўжо вырашылі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў тым ліку прыгадаў пра свой вопыт работы кіраўніком гаспадаркі: "Спецыялізаваныя комплексы будавалі для таго, каб ажыццяўляць адкормліванне, атрымліваць ялавічыну. Бычкоў - на асобны комплекс, маленькіх цялушак - на другі. І там гадавалі".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра сваё безумоўнае патрабаванне, што калі гаспадаркі не могуць самі забяспечыць захаванасць цялят, то трэба "імем рэвалюцыі" перадаваць іх у іншыя гаспадаркі. "За грошы. Нават больш яму заплаціць. Хоць сялянам зарплату аддасць, - сказаў ён. - Трэба аддаць жывёлу туды, дзе яе нармальна будуць даглядаць і накормяць".

"Галоўны паказчык - гэта падзеж жывёлы. Як хочаце, мяне вы тут не пераканаеце ў тым, што нармальна ў вас, няма звышпланавага, як вы пішаце, падзяжу. Які звышпланавы, якія планы?!" - паставіў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Ён пацікавіўся ў Анжалікі Гушчэні - кіраўніка гаспадаркі "Азярыцкі-Агра", якую наведаў Прэзідэнт, - як у гэтым плане ідуць справы ў яе. Падзеж складае літаральна долі працэнта, яго фактычна няма. Дырэктар гаспадаркі далажыла, як арганізавана работа з цялятамі і ў цэлым утрыманне жывёлы. "Проста і разумна. Нічога дзіўнага. Вось гэта трэба рабіць", - даў ацэнку кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што калі ў іншых гаспадарках не могуць так працаваць, то можна прыехаць і пераняць існуючы станоўчы вопыт: "Няхай прыедуць, яна з задавальненнем пакажа, як гэта робіцца".

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што ў вырашэнні праблемы падзяжу важна жалезная дысцыпліна і правільная арганізацыя работы ветэрынарнай службы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі