Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
Напярэдадні навагодніх і калядных свят Зала ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці змяняецца для правядзення навагодняга балю для моладзі, набываючы свой самы прыгожы, дзівосны, ззяючы выгляд. Менавіта ў гэты час яна раскрываецца ва ўсёй сваёй незвычайнай урачыстай прыгажосці. Мільёны сафітаў, яркіх свяцілень, агнёў гірлянд адлюстроўваюцца ў люстраным ззянні падлогі і хрустальных люстрах. Святочную атмасферу дабаўляе шматлікае навагодняе ўбранне і, вядома, вялізная, вышынёй некалькі паверхаў, навагодняя ёлка. Яркія дэталі і цікавыя падрабязнасці гэтай падзеі, што стала новай традыцыяй сучаснай Беларусі, - у матэрыяле БЕЛТА.
Традыцыю правядзення навагодняга балю ў Беларусі адрадзілі з 2018 года пры падтрымцы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Як расказаў у час балю сам Прэзідэнт, гэта мерапрыемства ў свой час пачыналася з прапановы правесці ў Палацы Незалежнасці Венскі баль. "Я тады падумаў: "Ну а чаму нехта павінен сюды прыехаць і стварыць нам такое свята? Мы павінны гэта зрабіць самі". І мы зрабілі. Вось ужо каторы год мы збіраемся напярэдадні Новага года і праводзім гэта свята разам. Гэта стала традыцыяй. Гэта сімвалічна. Запомніце, з гэтага складаецца гісторыя любой дзяржавы - суверэннай і незалежнай", - расказаў кіраўнік дзяржавы.
Для Беларусі культура бальных танцаў традыцыйная. Аднак істотнае адрозненне сучаснага балю - гэта яго адкрытасць для ўсіх незалежна ад дастатку і паходжання. Калі ў былыя часы апынуцца на такім свяце маглі толькі прадстаўнікі знаці і багатых сем'яў, то цяпер у кожнага ёсць шанц пабываць на балі дзякуючы сваім талентам, уменням, прафесійным якасцям.
"Для мяне вельмі важна, каб вы, знаходзячыся тут сярод людзей розных узростаў, статусаў, пасад, адчулі сутнасць укладу нашага грамадства, дзе ўсе роўныя ў сваіх магчымасцях. Дзе змена пакаленняў грунтуецца на павазе гістарычных дасягненняў народа і абавязкова - на пераемнасці", - падкрэсліў Прэзідэнт, звяртаючыся да ўдзельнікаў і гасцей навагодняга балю.
"Добры вечар! Я рады вітаць вас у самым цудоўным, самым святочным месцы нашай краіны - Палацы Незалежнасці. За акном зіма - час самых кароткіх дзён і самых доўгіх начэй. Мы ўсе з вамі знаходзімся ў чаканні Новага года і напаўняемся пачуццём шчасця, любові і надзей", - такімі словамі адкрыў баль распарадчык - народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў. А далей ён перадаў кіраванне танцмайстру класічнай часткі балю, чалавеку, які і раней выступаў у гэтай ролі і якому Прэзідэнт не так даўно даверыў кіраўніцтва сферай культуры - міністру культуры, заслужанаму артысту Беларусі Руслану Чарнецкаму. "Наш сённяшні вечар - гэта рамантычная магчымасць акунуцца ў атмасферу навагодняга балю, зведаць яго чароўнасць. І няхай гэты вечар стане сапраўдным святам узнёслага танцавальнага майстэрства", - сказаў ён.
Адкрываў танцавальную праграму класічнай часткі балю традыцыйны паланэз у выкананні дэбютантаў. Для кожнага з іх гэта падзея, безумоўна, самая хвалюючая. За даволі кароткі тэрмін юнакі і дзяўчаты павінны не толькі адрэпеціраваць танцавальную праграму, але і старанна прадумаць, падрыхтаваць свой вобраз. Гэта задача была асабліва працаёмкай для дзяўчат. Паколькі ім неабходна выканаць шэраг строгіх патрабаванняў дрэс-кода. Бальная сукенка павінна быць белага або пастэльнага колеру, пышная, але не занадта. Па даўжыні - не проста ў падлогу, а прыадкрываць ступні ў туфліках з закрытым носам. Абавязковыя бальныя аксесуары - пальчаткі ў тон сукенкі вышэйшыя за локаць і невялікі букецік кветак. У прычосцы можна дапусціць "вольнасці": кучары, спіральныя або трубчастыя локаны, локаны "стружкай" або "штопарам". Для юнакоў на балі абавязковы фрак або смокінг, ваенны мундзір, белыя пальчаткі.
"Настрой натхнёны! Настрой баявы! Гатовы здзіўляць танцамі", - сказала журналістам навучэнка Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыя Юхневіч. Каб адказваць так упэўнена, вядома, трэба было прайсці праз доўгую, старанную падрыхтоўку. Для ўдзельнікаў з рэгіёнаў яна доўжылася, напрыклад, амаль месяц. На месцах яны развучвалі з харэографамі танцавальныя рухі , а потым у Мінску адточвалі свае ўменні на генеральных рэпетыцыях. Тым, хто па жыцці звязаны з творчасцю, класічныя танцы даваліся даволі лёгка, але многім давялося вельмі папрацаваць, асабліва юнакам. Некаторым даводзілася перавучвацца - са страявога кроку на танцавальны.
"Гэта быў доўгі шлях, было мноства рэпетыцый, вучылі розныя танцы. Цяпер ужо спакойна на душы - упэўнены, усё атрымаецца, будзе свята, будзе весела", - падзяліўся ўражаннямі студэнт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Даніла Васілюк. А яго спадарожніца на балі - студэнтка той жа ВНУ Ксенія Баціснава дадала: "Былі цяжкасці, але ўсе ўменні адточваліся, мы і ў выхадныя рэпеціравалі, і ў будныя дні".
"У Беларусі шмат магчымасцей праявіць сябе, было б жаданне, - упэўнены другі ўдзельнік балю, студэнт Улад Дэгель. - Пастаянная работа над сабой заўсёды прынясе пэўны вынік. Таму неабходна старацца і заўсёды дасягаць пастаўленай мэты".
Прадоўжыў праграму балю самы папулярны, рамантычны і прыгожы танец - вальс. Спачатку яго выканалі дэбютанты, але пасля слоў танцмайстра "Вальсуюць усе!" уся зала запоўнілася танцуючымі. Традыцыйна на балі вальсаваў і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Таксама сярод танцуючых былі заўважаны дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
Кожны год у праграму навагодняга балю ўключаюць новыя танцы. На гэты раз ім стаў шапелуаз (народны танец, шырока вядомы ў Еўропе). У астатнім жа бальная карта гэтага года была цалкам традыцыйная і ўключала кракавяк, польку, галоп, падэпатынер, паўночную кадрылю і бурэ. Гэта, дарэчы, старадаўні французскі народны танец, які першапачаткова быў танцам дрывасекаў. "Хто ведае, якія танцы з'явяцца ў нас на балі ў наступным годзе пасля чарговага чэмпіянату па колцы дроў", - з гумарам заўважыў танцмайстар.
Завяршыў класічную праграму балю масавы танцавальны флэш-моб. Пад кампазіцыю "Потолок ледяной" у выкананні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі, які суправаджаў усю музычную праграму, танцавалі ўсе ўдзельнікі навагодняга балю.

Запрашэнне на гэта ўрачыстае мерапрыемства атрымліваюць прадстаўнікі адоранай, таленавітай моладзі з усіх рэгіёнаў Беларусі. У бягучым годзе гэта ўсяго каля 330 чалавек: навучэнцы ўстаноў вышэйшай, сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
"Добры вечар! Я рады вітаць вас у самым цудоўным, самым святочным месцы нашай краіны - Палацы Незалежнасці. За акном зіма - час самых кароткіх дзён і самых доўгіх начэй. Мы ўсе з вамі знаходзімся ў чаканні Новага года і напаўняемся пачуццём шчасця, любові і надзей", - такімі словамі адкрыў баль распарадчык - народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў. А далей ён перадаў кіраванне танцмайстру класічнай часткі балю, чалавеку, які і раней выступаў у гэтай ролі і якому Прэзідэнт не так даўно даверыў кіраўніцтва сферай культуры - міністру культуры, заслужанаму артысту Беларусі Руслану Чарнецкаму. "Наш сённяшні вечар - гэта рамантычная магчымасць акунуцца ў атмасферу навагодняга балю, зведаць яго чароўнасць. І няхай гэты вечар стане сапраўдным святам узнёслага танцавальнага майстэрства", - сказаў ён.
Адкрываў танцавальную праграму класічнай часткі балю традыцыйны паланэз у выкананні дэбютантаў. Для кожнага з іх гэта падзея, безумоўна, самая хвалюючая. За даволі кароткі тэрмін юнакі і дзяўчаты павінны не толькі адрэпеціраваць танцавальную праграму, але і старанна прадумаць, падрыхтаваць свой вобраз. Гэта задача была асабліва працаёмкай для дзяўчат. Паколькі ім неабходна выканаць шэраг строгіх патрабаванняў дрэс-кода. Бальная сукенка павінна быць белага або пастэльнага колеру, пышная, але не занадта. Па даўжыні - не проста ў падлогу, а прыадкрываць ступні ў туфліках з закрытым носам. Абавязковыя бальныя аксесуары - пальчаткі ў тон сукенкі вышэйшыя за локаць і невялікі букецік кветак. У прычосцы можна дапусціць "вольнасці": кучары, спіральныя або трубчастыя локаны, локаны "стружкай" або "штопарам". Для юнакоў на балі абавязковы фрак або смокінг, ваенны мундзір, белыя пальчаткі.
"Напярэдадні Новага года, калядных свят ужо стала добрай традыцыяй збіраць навагодні баль, на які збіраюцца нашы лепшыя хлопцы і дзяўчаты, студэнты, навучэнцы каледжаў, яны могуць акунуцца ў гісторыю, традыцыі, якія былі закладзены нашымі продкамі, - сказаў у размове з журналістамі міністр адукацыі Андрэй Іванец. - Сабраліся хлопцы і дзяўчаты, якія праявілі сябе ў творчым жыцці, у розных конкурсах, алімпіядах, розных інтэлектуальных спаборніцтвах. Усе лепшыя з усіх рэгіёнаў нашай краіны тут сабраліся".
"Настрой натхнёны! Настрой баявы! Гатовы здзіўляць танцамі", - сказала журналістам навучэнка Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыя Юхневіч. Каб адказваць так упэўнена, вядома, трэба было прайсці праз доўгую, старанную падрыхтоўку. Для ўдзельнікаў з рэгіёнаў яна доўжылася, напрыклад, амаль месяц. На месцах яны развучвалі з харэографамі танцавальныя рухі , а потым у Мінску адточвалі свае ўменні на генеральных рэпетыцыях. Тым, хто па жыцці звязаны з творчасцю, класічныя танцы даваліся даволі лёгка, але многім давялося вельмі папрацаваць, асабліва юнакам. Некаторым даводзілася перавучвацца - са страявога кроку на танцавальны.
"Гэта быў доўгі шлях, было мноства рэпетыцый, вучылі розныя танцы. Цяпер ужо спакойна на душы - упэўнены, усё атрымаецца, будзе свята, будзе весела", - падзяліўся ўражаннямі студэнт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Даніла Васілюк. А яго спадарожніца на балі - студэнтка той жа ВНУ Ксенія Баціснава дадала: "Былі цяжкасці, але ўсе ўменні адточваліся, мы і ў выхадныя рэпеціравалі, і ў будныя дні".
"Заўсёды хацеў сюды трапіць, марыў з той пары, як упершыню па тэлевізары ўбачыў навагодні баль у Палацы Незалежнасці. І вось я знаходжуся тут, - з гонарам у голасе расказаў журналістам студэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна Руслан Казінец. - Вядома, усё гэта надзвычай прыгожа. Але хвалююча. Вялікая падрыхтоўка: і танцы вывучыць, і касцюмы падрыхтаваць, і не ўпасці, і не наступіць на нагу партнёру, і не пераблытаць партнёрку ў час танцаў…" Каб здзейсніць мару і трапіць на баль, малады чалавек актыўна праяўляе сябе ў ВНУ, з'яўляецца старшынёй студэнцкага навуковага таварыства.
"У Беларусі шмат магчымасцей праявіць сябе, было б жаданне, - упэўнены другі ўдзельнік балю, студэнт Улад Дэгель. - Пастаянная работа над сабой заўсёды прынясе пэўны вынік. Таму неабходна старацца і заўсёды дасягаць пастаўленай мэты".
Прадоўжыў праграму балю самы папулярны, рамантычны і прыгожы танец - вальс. Спачатку яго выканалі дэбютанты, але пасля слоў танцмайстра "Вальсуюць усе!" уся зала запоўнілася танцуючымі. Традыцыйна на балі вальсаваў і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Таксама сярод танцуючых былі заўважаны дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
Кожны год у праграму навагодняга балю ўключаюць новыя танцы. На гэты раз ім стаў шапелуаз (народны танец, шырока вядомы ў Еўропе). У астатнім жа бальная карта гэтага года была цалкам традыцыйная і ўключала кракавяк, польку, галоп, падэпатынер, паўночную кадрылю і бурэ. Гэта, дарэчы, старадаўні французскі народны танец, які першапачаткова быў танцам дрывасекаў. "Хто ведае, якія танцы з'явяцца ў нас на балі ў наступным годзе пасля чарговага чэмпіянату па колцы дроў", - з гумарам заўважыў танцмайстар.
Завяршыў класічную праграму балю масавы танцавальны флэш-моб. Пад кампазіцыю "Потолок ледяной" у выкананні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі, які суправаджаў усю музычную праграму, танцавалі ўсе ўдзельнікі навагодняга балю.
Адвольная праграма прадугледжвае больш свабодны фармат, калі залу пакідаюць высокія госці і яна застаецца ў поўным распараджэнні дэбютантаў і маладых удзельнікаў свята. На гэты раз яны прынялі ўдзел у майстар-класе ча-ча-ча, правялі сапраўдную танцавальную бітву паміж прафесіяналамі і ўдзельнікамі балю і танцавальны флэш-моб, выканаўшы рок-н-рол, танга, румбу, стэп. А потым весяліліся пад сучасныя рытмы і кампазіцыі ў выкананні маладых музыкантаў, пераможцаў і лаўрэатаў розных конкурсаў і фестываляў. Пакідаючы Палац Незалежнасці, кожны з удзельнікаў, напэўна, меў яркія ўражанні і незабыўныя эмоцыі, а ў дадатак - прыемныя навагоднія падарункі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.-0-