Фота з архіва
15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму часопісу "Разведчик" расказаў, як праходзіла яго служба ў пагранвойсках, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Тэматыка выдання, вядома, прадугледжвала і пытанні пра сілавы блок. У інтэрв'ю не магла не прагучаць тэма ваеннай службы, і кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанне, падрабязна расказаў пра свой вопыт службы ў пагранвойсках.
"Як і ўсе савецкія хлопцы, лічыў і лічу абарону Радзімы абавязкам сапраўднага мужчыны, - падкрэсліў ён. - Я часта гавару: які ж ты мужык, калі не служыў. Служыць у гады майго юнацтва было ганарова. Салдат у той час выклікаў ва ўсіх шчырую павагу".
У Беларусі, паводле слоў Прэзідэнта, вярнулі прэстыж ваеннай службе, які быў амаль страчаны ў 1990-я гады, і цяпер хлопцы імкнуцца служыць.
"Ваенная служба загартавала мой характар. Яе заўсёды ўспамінаю з цеплынёй. Я ўдзячны камандзірам, якія мяне шмат чаму навучылі. Часта думаю, што калі б не трапіў у пагранвойскі, не быў бы тым, хто я ёсць сёння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што як адзіны сын у маці і педагог па адукацыі ў тыя гады не падыходзіў пад прызыў. Але ўсё ж прыняў рашэнне служыць. "Часткова натхніўся прыкладам стрыечных братоў і выбраў пагранвойскі, - удакладніў кіраўнік дзяржавы. - Я, вядома, ірваўся туды, дзе складана. Хацелася выпрабаваць мяжу сваіх магчымасцей, праявіць сябе, прынесці карысць Радзіме. Наша пакаленне было так выхавана".
Накіраванне на службу Аляксандр Лукашэнка атрымаў у Брэсцкі пагранічны атрад - лепшы ў Савецкім Саюзе. І адпавядаць гэтаму статусу трэба было кругласутачна. "Трэніравалі нас сур'ёзна, - расказаў ён пра той перыяд. - На граніцы абстаноўка заўсёды напружаная, патрабуе пастаяннай баявой гатоўнасці. А ў такіх умовах могуць служыць толькі фізічна моцныя, маральна ўстойлівыя і адказныя людзі".
"Даслужыўся да інструктара палітаддзела воінскай часці Заходняй пагранічнай акругі, - дадаў Прэзідэнт. - Мне падабалася працаваць з асабовым складам. Пасля работы ў камсамольскіх органах і лектарам у таварыстве "Веды" вырашыў прадоўжыць службу афіцэрам у 120-й Рагачоўскай дывізіі імя Вярхоўнага Савета БССР. Пасада намесніка камандзіра роты патрабавала ўмення настроіць салдат на асваенне ваеннай справы, выхаваць у кожным характар воіна, сапраўднага абаронцы. Вырашэнне складаных задач існуючымі сіламі развівала ўменне разгледзець людзей, падлічыць іх магчымасці, падказаць, дзе і ў чым у кожнага ёсць скрыты рэзерв".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён ганарыцца тым, што давялося паўдзельнічаць у вучэннях "Захад-1981": "Сур'ёзныя вучэнні. Калі натаўцы іх убачылі, зразумелі, што з намі кароткія жарты".
"Праз ваенную службу пазнаў простую ісціну: незалежная краіна, якая паважае сябе, не можа існаваць і развівацца без добра аснашчанай і прафесійна арганізаванай арміі. Сёння гэты вопыт дапамагае мне як Галоўнакамандуючаму эфектыўна выбудоўваць і ўмацоўваць сістэму нацыянальнай бяспекі краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-