Сцяг Пятніца, 27 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 снежня 2024, 15:38

"І аб асабістым, і аб дзяржаўным". Лукашэнка расказаў, аб чым гаварыў напярэдадні з Пуціным

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка 25 снежня прынялі ўдзел у традыцыйнай нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД, якая прайшла пад Санкт-Пецярбургам
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка 25 снежня прынялі ўдзел у традыцыйнай нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД, якая прайшла пад Санкт-Пецярбургам
26 снежня, Ленінградская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў кароткім інтэрв'ю журналістам расказаў, аб чым напярэдадні гаварыў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі старэйшы брат з малодшым сустракаецца, тэматыка вельмі шырокая. Гаварылі аб усім: і аб асабістым, і аб дзяржаўным, аб праблемах не толькі міждзяржаўных, але і глабальных. Цяпер якраз у тэму. Я яму расказаў, прывітанні перадаў з Блізкага Усходу, дзе мы нядаўна былі (размова пра візіты ў Аман і ААЭ. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 25 снежня пасля нефармальнага саміту СНД правялі двухбаковую сустрэчу. Лідары краін размаўлялі амаль паўтары гадзіны сам-насам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі