Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 ліпеня 2024, 20:55

Хто, дзе і калі павінен навесці парадак? Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб ліквідацыі наступстваў стыхіі

Фота з архіва
Фота з архіва
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў распараджэнне аб ліквідацыі наступстваў небяспечных метэаралагічных з'яў. Дакумент падрыхтаваны па выніках праведзенай кіраўніком дзяржавы 19 ліпеня селектарнай нарады, на якой дэталёва абмяркоўваліся пытанні пераадолення наступстваў стыхіі, што закранула шэраг рэгіёнаў краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Распараджэнне прынята ў мэтах ліквідацыі наступстваў стыхіі, зніжэння памераў шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, і матэрыяльнага ўрону, аднаўлення нармальных умоў жыццядзейнасці насельніцтва.

Прэзідэнт, у прыватнасці, даручыў Міністэрству энергетыкі забяспечыць:

да 1 жніўня 2024 года падключэнне да электразабеспячэння ўсіх абясточаных домаўладанняў;

да 22 жніўня 2024 года перавод часовых схем электразабеспячэння ад дызельных генератарных установак на электразабеспячэнне ад ліній электраперадачы;

да 31 снежня 2024 года правядзенне аналізу стану электрычных сетак і падрыхтоўкі прапаноў аб павышэнні надзейнасці электразабеспячэння адказных спажыўцоў і населеных пунктаў.

Міністэрствам лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, адукацыі, а таксама Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана завяршыць работу па ачыстцы даступных лясных насаджэнняў ад пашкоджаных дрэў і іх частак, якія ўтварыліся ў выніку небяспечных метэаралагічных з'яў у ліпені 2024 года, шляхам правядзення:

да 1 лістапада 2024 года - суцэльнай санітарнай высечкі;

да 31 снежня 2024 года - выбарачных санітарных высечак і ўборкі захламленасці.

Міністэрства прамысловасці павінна забяспечыць:

сумесна з ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" па заяўках Міністэрства лясной гаспадаркі і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да 1 лістапада 2024 года вытворчасць і пастаўку да 100 сартыментавозаў МАЗ для вывазу драўніны;

сумесна з ААТ "АМКАДОР" - кіруючая кампанія холдынга" выкананне ўсіх кантрактных абавязацельстваў перад Міністэрствам лясной гаспадаркі па пастаўках лесанарыхтоўчай тэхнікі ў раней узгодненых аб'ёмах.

Кіраўніком дзяржавы даручана аблвыканкамам арганізаваць прыцягненне грамадзян да правядзення работ па ўборцы захламленасці на адпаведных тэрыторыях, а таксама забяспечыць аднаўленне пашкоджаных капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) і іх частак (апорных канструкцый, дахаў, агародж і іншага), у тым ліку:

Брэсцкаму аблвыканкаму на тэрыторыі Брэсцкай вобласці:

да 1 жніўня 2024 года - у жыллёвым фондзе, на патрабуючых першачарговага аднаўлення аб'ектах, прызначаных для забеспячэння і абслугоўвання вытворчасці, нарыхтоўкі, захоўвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі і апрацоўкі яе адходаў;

да 15 жніўня 2024 года - на аб'ектах сацыяльнай сферы;

да 30 жніўня 2024 года - на аб'ектах сельгаспрызначэння;

Віцебскаму аблвыканкаму на тэрыторыі Віцебскай вобласці:

да 2 жніўня 2024 года - на аб'ектах сельгаспрызначэння, размешчаных на тэрыторыі Ушацкага раёна;

да 15 жніўня 2024 года - на аб'ектах сельгаспрызначэння, размешчаных на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна;

Гомельскаму аблвыканкаму на тэрыторыі Гомельскай вобласці:

да 1 верасня 2024 года - у жыллёвым фондзе;

да 15 верасня 2024 года - на аб'ектах сельгаспрызначэння;

да 21 верасня 2024 года - на аб'ектах сацыяльнай сферы;

Гродзенскаму аблвыканкаму на тэрыторыі Гродзенскай вобласці:

да 23 жніўня 2024 года - у жыллёвым фондзе і на аб'ектах сацыяльнай сферы;

да 1 верасня 2024 года - на аб'ектах сельгаспрызначэння;

Мінскаму аблвыканкаму на тэрыторыі Мінскай вобласці:

да 26 ліпеня 2024 года - у жыллёвым фондзе і на аб'ектах сацыяльнай сферы;

да 19 жніўня 2024 года - на аб'ектах сельгаспрызначэння;

Магілёўскаму аблвыканкаму на тэрыторыі Магілёўскай вобласці:

да 1 жніўня 2024 года - у жыллёвым фондзе;

да 20 жніўня 2024 года - на аб'ектах сацыяльнай сферы;

да 1 кастрычніка 2024 года - на аб'ектах сельгаспрызначэння.

Кантроль за рэалізацыяй распараджэння Прэзідэнта ўскладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі