2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, пракаменціраваў сітуацыю на беларуска-ўкраінскай граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля пратакольнага звароту да беларускага народа Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы спыніцца на пытаннях, якія вельмі хвалююць грамадства. Гэтыя тэмы сапраўды абмяркоўваюцца людзьмі, рэгулярна ўзнімаюцца ў СМІ і экспертамі. Самая гарачая тэма апошніх дзён - сітуацыя на беларуска-ўкраінскай граніцы.
"Я заўважыў, што ва ўсіх сродках масавай інфармацыі і не толькі вельмі актыўна абмяркоўваецца сітуацыя на беларуска-ўкраінскай граніцы. Што адбываецца на самай справе? Што называецца, з першых вуснаў. Калі гаварыць адкрыта, нічога асаблівага. Вельмі актывізаваліся нашы суседзі ў апошнія некалькі дзён, можа, пару тыдняў. Вельмі актыўна. І нашы ваенныя, асабліва пагранічнікі, адразу гэта заўважылі. Далажылі: у прынцыпе, гэтага чакалі", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Магчыма, значная колькасць украінскіх войскаў на граніцы звязана з прыездам у Беларусь вялікага кантынгенту ваеннаслужачых з дружалюбных краін, у тым ліку з Расіі, для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі.
"Але мы ні ў якім разе не павінны дапусціць ніякай эскалацыі і ніякага абвастрэння. Я хачу, каб украінскае кіраўніцтва гэта пачула. Канцэнтрацыя ўзброеных сіл, якія нават нічога не значаць, вельмі небяспечная ў час баявых дзеянняў. Мы прааналізавалі сітуацыю. Добра разумеем, што ніякага абвастрэння нам не патрэбна. Мы заўсёды аб гэтым гаварылі. Украінцы разумеюць, што мы адкажам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён працытаваў вытрымкі з расійскіх СМІ, у якіх пішуць, што ў беларускага Прэзідэнта "станоўчы дальтанізм". Маўляў, Аляксандр Лукашэнка не будзе рысаваць ніякіх чырвоных ліній і адказ Беларусі на агрэсію будзе жахлівы. "Калі нехта пераступіць украінскую граніцу, я буду не проста добрым дальтонікам: на мяне можа наваліцца курыная слепата. Таму адказ сапраўды будзе жорсткім і рэзкім", - заявіў беларускі лідар.
Прэзідэнт таксама расказаў, што беларускія пагранічнікі і ваенныя перахопліваюць дзясяткамі беспілотнікі. З іх дапамогай на тэрыторыю Беларусі перакідваецца вялізная колькасць узрыўчаткі, каб потым даставіць яе ў Расію для ўчынення тэрактаў.
"Мы будзем абараняцца ад гэтых беспілотнікаў, куды б яны ні былі прызначаны. Мы не хочам паўтарэння "крокусаў", узрываў і гэтак далей. Пакуль з ФСБ Расіі, Мінабароны Расіі нам удаецца стрымліваць гэты націск. Але я папрасіў бы ўкраінцаў не сваволіць і не жартаваць з агнём. Гэта вельмі небяспечна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама заўважыў, што ў гэтых "варушэннях" заўважаны рускі і беларускі добраахвотніцкія карпусы. "Там, праўда, менш за сотню чалавек, але корпус, - звярнуў увагу на калізію Прэзідэнт. - Таксама хацеў бы папярэдзіць, каб за межамі нашай краіны занадта не напружваліся: гэта вельмі небяспечна".
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускія пагранічнікі пераведзены на ўзмоцненую ахову дзяржаўнай граніцы. Разгорнуты сілы спецыяльных аперацый і іншыя падраздзяленні разведкі: беларускія ваенныя перакрылі напрамкі верагоднага перамяшчэння праціўніка.
"Вы памятаеце, год таму мы такія трэніроўкі праводзілі. Аказваецца, не дарэмна", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.
Акрамя таго, у высокай баявой гатоўнасці знаходзяцца войскі ваенна-паветраных сіл і проціпаветранай абароны як Беларусі, так і Расіі. На пазіцыі выведзены ракетныя сістэмы "Паланэз" і "Іскандэр".
"Ніякіх чырвоных ліній. Удар усімі відамі ўзбраенняў", - зрабіў яшчэ адно папярэджанне беларускі лідар.-0-