Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 жніўня 2021, 15:26

Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі шмат у чым стабілізавалася, але застаецца няпростай - Лукашэнка

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі шмат у чым стабілізавалася, але застаецца няпростай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод прадстаўнікамі сілавых структур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння грамадска-палітычная сітуацыя шмат у чым стабілізавалася, але застаецца няпростай. І расслабляцца не даводзіцца. Калі вы заўважылі, я вельмі часта паўтараю фразу: ужо калі пасля гэтых аперацый, якія вы правялі апошнім часам, нехта там - ачумелыя, ашалелыя, аблудныя - не зразумелі і паводзяць сябе па-ранейшаму, гэта ворагі. Таму што якія яшчэ патрэбны доказы таго, што яны хацелі з намі зрабіць - перавярнуць краіну, знішчыць дзяржаву, зрабіць нас рабамі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Мы гэта даказалі з дапамогай вас, і перш за ўсё дзякуючы вам. Што яшчэ ім незразумела? - задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка. - Калі дзейнічаюць па-ранейшаму, насуперак той логіцы, якая склалася апошнім часам у грамадстве, гэта - ворагі. Не дай бог вайна - мы іх убачым з павязкамі (якія насілі калабаранты і паліцаі ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), як гэта было ў гады апошняй вайны".

Паводле слоў Прэзідэнта, сур'ёзную занепакоенасць выклікаюць рызыкі і выклікі, якія зыходзяць з глабальнай інфармацыйнай прасторы. "Ідзе інфармацыйная вайна. І тут усе сродкі добрыя. І нам трэба процістаяць гэтаму", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі