Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 жніўня 2024, 13:46

"Гэта ж палац. Ёсць, дзе вучыцца". Лукашэнка ацаніў змяненні на машынным двары агракамбіната "Юбілейны"

11 жніўня, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў агракамбінат "Юбілейны" ў Аршанскім раёне, дзе заехаў на цэнтральны машынны двор. Тут кіраўнік дзяржавы быў два гады таму і даў шэраг даручэнняў па развіцці гэтага аб'екта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тады ж абмеркавалі шэраг практычных пытанняў, уключаючы пакрыццё пляцоўкі, пошук аптымальнага рашэння для ацяплення майстэрняў у зімовы перыяд, каб было не толькі эфектыўна, але і незатратна.

Як далажыў Прэзідэнту дырэктар агракамбіната "Юбілейны" Аляксандр Фірсін, была праведзена газіфікацыя машыннага двара, устанавілі інфрачырвоныя выпраменьвальнікі, зрабілі душавыя. Гэта значыць створаны камфортныя ўмовы для работы людзей і рамонту тэхнікі.

"Слухай, гэта ж палац", - ацаніў вынікі Прэзідэнт.

Падобны падыход выкарыстоўваўся і пры навядзенні парадку на іншым, менш буйным машынным двары гаспадаркі. Да пытання падышлі не толькі з пункту гледжання эфектыўнасці, але і разумнай эканоміі.

"Мы самі цяпер аднаўляем рамонт аўтамабіляў. Там дыягностыка ўся. Вось злева дзверы - там будзе сучасная камера для афарбоўкі, - правёў экскурсію кіраўнік гаспадаркі. - У гэтых будынках - захоўванне камбайнаў, усёй імпартнай тэхнікі. На зіму ўсё туды закрываецца".

"Усё пад дахам", - станоўча адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Дырэктар агракамбіната прадоўжыў паказваць і расказваць, як шмат змянілася з часу папярэдняга прыезду кіраўніка дзяржавы: "Тут склад. Унутры яшчэ трэба працаваць па касметыцы. Але парадак ідэальны і маленькая рамонтная майстэрня для электрыкі. Там у нас токар".

"Зразумела, для рамонту майстэрні адпаведныя. Па-гаспадарску. Усё асветлена", - адрэагаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Фірсін расказаў, што цяпер на машынным двары ідуць планавыя рамонты кормаўборачнай тэхнікі.

"Ну палац, што там гаварыць, - палац", - яшчэ раз ацаніў вынік кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што гэты вопыт трэба выкарыстоўваць і ў іншых гаспадарках. "У яго гэта асноўны машынны двор і яшчэ два маленькія ў былых гаспадарках. Ён іх не разваліў, абгарадзіў, прывёў у парадак. Там і тэхніка можа захоўвацца нейкая. І рамонты нейкія другарадныя, дробныя, бягучыя. А асноўныя мерапрыемствы з тэхнікай ён тут праводзіць (на цэнтральным машынным двары. - Заўвага БЕЛТА), - зрабіў выснову беларускі лідар. - Разумна трэба падысці, вось як у яго. Ён паступова ствараў сваю гаспадарку. Далучаючы нешта, дадаваў. І добры вынік. Але, самае галоўнае, ёсць дзе вучыцца. Таму ўзяў сваіх дырэктараў, прывёз сюды і вучы іх, каб яны ўбачылі, як трэба. І дапамагаць трэба ў асноўным - машынны двор, збожжаток, комплексы. Без гэтага толку не будзе. Гэта асноўная база".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі