Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 кастрычніка 2021, 14:57

"Гэта сур'ёзны рэзерв". Лукашэнка параіў Белкаапсаюзу развіваць уласныя вытворчасці

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кааператыўнай прамысловасці тоіцца сур'ёзны рэзерв для нарошчвання ўнутранай эканомікі Белкаапсаюза. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кааператыўная прамысловасць - гэта сур'ёзны рэзерв нарошчвання ўнутранай эканомікі і атрымання дадатковага прыбытку. Тым больш у вас ёсць уласныя магазіны. Але давайце будзем сумленныя. Сярод выпускаемай вамі прадукцыі не ўсё ідзе нарасхват, ёсць і адкрыта слабыя пазіцыі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, па-ранейшаму застаецца невысокі попыт на пладовыя кансервы. На 1 верасня бягучага года іх запасы на складах эквівалентныя ўжо амаль пяці сярэднямесячным аб'ёмам вытворчасці. "І што вы робіце ў такой сітуацыі? На 22 працэнты павялічваеце аб'ёмы вытворчасці замест таго, каб змяніць рэцэптуру, асартымент, распрадаць, у рэшце рэшт, тое, што ёсць. Дзіўнае рашэнне", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы ўспомніў, як летам пры наведванні пякарні ў Свіслачы спецыяльна цікавіўся попытам на прадукцыю. Як адказаў тады яму дырэктар, хлебабулачныя вырабы прадпрыемства з рукамі адрываюць. Мадэрнізацыя вытворчасці - гэта важна, але галоўнае - праца самога калектыву і яго назапашаны вопыт, упэўнены Аляксандр Лукашэнка. "Разумееце, залатыя рукі і тая тэхналогія, якая там ёсць", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі