31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што пасольствы будуць працаваць над тым, каб прыцягваць у Беларусь новыя капіталы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час нарады з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Яшчэ раз гавару: для мяне пасол і пасольства - гэта не пра палітыку. Гэта экспарт, перш за ўсё, прадукцыі (гандаль) і новыя інвестпраекты (тэхналогіі і рабочыя месцы). Толькі так мы будзем вас ацэньваць. Пастаянна вам гавару: у свеце шмат свабодных грошай і капіталаў, але іх трэба ўмець узяць. Прыводзьце іх у Беларусь. Стварыце зразумелы пералік і ўмовы інвестыцый да нас", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён заклікаў ліквідаваць махровую бюракратыю і прымусіць працаваць на вынік так званыя інстытуты развіцця - Нацыянальнае агенцтва па інвестыцыях, Цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн, БелГПП і гэтак далей.

"Часам думаю: навошта мы іх утрымліваем, ды яшчэ за дзяржаўны кошт? Ураду трэба даць прынцыповую ацэнку іх дзейнасці, прапановы па прамым узаемадзеянні з пасламі і адказнасці за канкрэтныя даручэнні", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў БелГПП былі выкрыты факты карупцыі. "Дзіўна, нават там зараза закралася. Гэта іх выбар", - падкрэсліў ён і запэўніў, што падобныя злачынствы ў любым выпадку будуць выкрыты, а даравання не будзе нікому.-0-