Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2024, 17:50

"Гэта - добра, гэта - наша". Лукашэнка анансаваў новую сур'ёзную размову па льняной галіне

9 жніўня, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў новую сур'ёзную размову па льняной галіне. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе ў Шклове, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што восенню плануе вярнуцца да гэтай тэмы. "Асобна на льнокамбінаце чацвёрты раз на маім узроўні мы будзем гаварыць пра лён. Мы дамовіліся. Восенню. Там увесь ланцужок. Я міністру ўжо сказаў тыдзень таму, што лён - гэта палітычная культура. Лён - на нашым гербе. Справа нават не ў гэтым, хоць і ў гэтым. Цяпер паволі раскручваецца попыт на льняное. На лён мода ідзе. Гэта - добра, гэта - наша", - сказаў Прэзідэнт.

Ён канстатаваў, што ёсць яшчэ шмат недахопаў у гэтай галіне, пачынаючы з вырошчвання лёну і забеспячэння перапрацоўкі высакаякаснай сыравінай. Хоць напрацоўкі вучоных у гэтым плане ёсць, і ў Беларусі ёсць гаспадаркі, дзе навучыліся на высокім узроўні вырошчваць лён.

Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў пытанне работы льнозаводаў. Некаторы час таму яны былі мадэрнізаваны, але цяпер, як дакладваюць Прэзідэнту, месцамі зноў неабходна мадэрнізацыя. "Вы вызначыцеся, нарэшце, колькі нам патрэбна гэтых заводаў. Вызначыцеся з зонай, дзе будзем вырошчваць лён. І тады будзем гаварыць аб ільнозаводах, але трэба з гэтых выціснуць максімум. Прадумвайце сур'ёзна гэтыя пытанні, - арыентаваў беларускі лідар. - Давайце гэтым займацца. І гэта добры кавалак (работы. - Заўвага БЕЛТА) для Магілёўскай і Віцебскай перш за ўсё абласцей. Трэба разгледзець гэтыя планы".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі