12 кастрычніка, Карма /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў на фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у гарадскім пасёлку Карма Гомельскай вобласці расказаў, як адраджалася сельская гаспадарка ў рэгіёне пасля чарнобыльскай катастрофы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам давялося твар у твар сутыкнуцца з вялізнай чалавечай трагедыяй. Здавалася, гэта тупік і выйсця няма. Успомніце тыя часы. Нас тады пераконвалі: жыць тут нельга. Пра тэрыторыі трэба забыць, усё кінуць і пайсці, людзей адсяліць. Што далей з землямі будзе, з гэтым краем - як бог дасць. Мы катэгарычна тады адхілілі такія прапановы. Я разумеў: забяспечыць дастойнае жыццё ў чарнобыльскіх раёнах у рэаліях развалу 90-х гадоў - задача амаль невыканальная", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што ніхто нічога падобнага ў тыя часы ніколі не рабіў. Ды і не ведалі, як рабіць. "І ніякіх рэцэптаў не існавала. Але рашэнне было прынята: мы нашых людзей на волю лёсу не кінулі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - І тады мы зрабілі абсалютна правільны выбар, і гэта стала першым крокам. І, як відаць з пазіцыі сённяшняга дня, крокам смелым. Крокам да адраджэння нашых зямель".
"Мы падключылі вучоных і на практыцы знайшлі спосабы атрымліваць чыстую прадукцыю. З гэтага пачаўся наш шлях да адраджэння сельскай гаспадаркі ў так званых забруджаных раёнах. Каб канчаткова вярнуць рэгіён да нармальнага жыцця, мы зрабілі наступны крок: газіфікавалі населеныя пункты, стварылі новыя рабочыя месцы, прывялі ў парадак школы, бальніцы, дамы культуры", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Работа была праведзена каласальная. У Беларусі рэалізавалі шэсць маштабных дзяржаўных праграм, па якіх на ліквідацыю наступстваў аварыі за гэтыя гады было накіравана больш за $23 млрд толькі бюджэтных сродкаў і прыкладна столькі ж пазабюджэтных. У сельскагаспадарчы абарот вярнулі каля мільёна гектараў зямлі і паўмільёна гектараў - у лясны фонд.
Прадукцыя сельскай гаспадаркі Гомельскай вобласці сёння карыстаецца папулярнасцю на міжнародных рынках, і ў яе якасці ніхто не сумняваецца. За мяжой цэніцца і лясная прадукцыя прадпрыемстваў Гомельшчыны. "Гэта для мяне важнейшы фактар таго, што мы тады зрабілі правільна, і людзі тут жывуць", - заявіў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, інакш і нельга было зрабіць: дзе тысячы і тысячы людзей знайшлі б сябе, пакінуўшы родныя раёны і страціўшы сувязь з каранямі? А "адрываць" ад роднай зямлі іх пачалі ўжо - безадказныя палітыкі, якія на чарнобыльскай тэме спрабавалі ўзняць свой аўтарытэт, пры гэтым ні разу нават не наведаўшы пацярпелыя раёны.
"І самае складанае было развярнуць гэты карабель у адваротным напрамку. Мы з вамі гэта зрабілі. Вы гэта зрабілі. Так, у вас сёння няпроста ў сельскай гаспадарцы (будзем адкрыта гаварыць), у прамысловасці нармальна. Але я ўдзячны вам за тое, што вы мяне тады пачулі і не збеглі, што засталіся ў сваіх дамах. І мы будзем рабіць усё для таго, каб вы ніколі не папракнулі маё пакаленне ў тым, што мы вам удзялілі мала ўвагі. Гэта галоўная мая задача і ўсіх членаў урада", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што маладая суверэнная рэспубліка, асколак вялізнай і багатай імперыі, практычна без дапамогі звонку справілася з наступствамі сусветнай тэхнагеннай катастрофы. Сваімі рукамі і сваім розумам, злучаючы навуку і практыку, жыццёвую мудрасць і веды, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. "Мы пераадолелі бяду, таму што перасталі ныць, стагнаць і на некага разлічваць. Так і цяпер: толькі сваім розумам, сваімі сіламі мы можам нешта зрабіць, - перакананы Аляксандр Лукашэнка. - Сёння можна гаварыць пра дастойны рэзультат, вы яго бачыце (хоць, можа, і не той, які павінен быць). Насуперак змрочным прагнозам і шматгадовым прадузятасцям вы тут жывяце".-0-