Фота з архіва
16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 ліпеня правёў сустрэчу з губернатарам Прыморскага края Расіі Алегам Кажамякам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Уладзівасток геаграфічна далёкі, але не чужы. Аб гэтым сведчаць нашы з вамі сустрэчы, нярэдкія, і тыя дамоўленасці, якіх мы дасягаем у выніку гэтых сустрэч. Гаварыць шмат аб тым, што мы можам, што не можам, на што мы здольны, няма ніякага сэнсу, таму што мы ведаем магчымасці ва Уладзівастоку, вы ведаеце нашы магчымасці - Беларусі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я часта вельмі размаўляю з Прэзідэнтам Расііі і расказваю пра нашы сустрэчы, пра патрэбнасці Далёкага - блізкага для нас - Усходу, пра "просьбы" губернатара Прыморскага края. Жартоўна гавару: ён ужо ўсё вывез, а калі не хапае грошай у бюджэце, то тады выкарыстоўвае асабістыя сродкі для таго, каб працаваць на карысць Расіі".
Алег Кажамяка ў сваю чаргу падкрэсліў, што Прыморскі край надае вельмі вялікае значэнне партнёрству з Беларуссю. "Дзякуючы нашаму супрацоўніцтву жыхары Прыморскага края спажываюць з задавальненнем беларускую прадукцыю. З кожным годам расце абарот - па прадукцыі сельскай гаспадаркі, машынабудавання. Калі мы пачыналі з паўтара мільярда (расійскіх рублёў. - Заўвага БЕЛТА), то цяпер 22,5. Гэта ўзаемавыгадна: у нас таксама вырас экспарт - у тры разы, Беларусь стала больш атрымліваць прыморскіх тавараў", - канстатаваў кіраўнік рэгіёна.-0-