Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 кастрычніка 2024, 15:37

"Галоўнае - давайце будзем разам". Лукашэнка пра лейтматыў нефармальнай размовы з лідарамі СНД

Фота з архіва
Фота з архіва
8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Крамлі падзяліўся з журналістамі падрабязнасцямі таго, што абмяркоўвалася напярэдадні ў час сумеснай вячэры і нефармальнай размовы з лідарамі краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Добрая была вячэра", - сказаў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што ўдалося абмеркаваць усе пытанні.

"Ад геапалітыкі да канкрэтных унутраных пытанняў. Але галоўнае - давайце будзем разам", - дадаў ён.

Ужо ў сваім выступленні на саміце кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што бакі змогуць знайсці аптымальныя рашэнні па ўсіх пытаннях парадку дня, якія адпавядаюць інтарэсам краін. "Зможам адкрыта, як у нас прынята, абмяняцца меркаваннямі па ўсіх актуальных праблемах. Хоць я злавіў сябе на думцы: "А што мы сёння яшчэ можам абмеркаваць да таго, што мы ўчора абмяркоўвалі?" Практычна ўсе пытанні - рэгіянальныя канфлікты, выклікі, і Блізкі Усход, і нашы рэгіянальныя ўзаемаадносіны. І сёння, на шчасце, мы, паўтараючыся, пацвярджаем учарашнія нашы высновы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі