Сцяг Панядзелак, 16 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 верасня 2020, 15:18

Галоўчанка выпрабуе на сабе расійскую вакцыну ад COVID-19

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка вырашыў выпрабаваць на сабе расійскую вакцыну ад COVID-19. Такая інфармацыя прагучала сёння на перагаворах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы кіраўнік беларускай дзяржавы ўдакладніў, як ідзе ўзаемадзеянне ў сферы барацьбы з каранавірусам. Ён нагадаў, што Беларусь стане першай краінай, куды Расія паставіць сваю вакцыну ад COVID-19.

"Я рады, што Раман Аляксандравіч Галоўчанка прыняў рашэнне сёння зрабіць вакцынаванне. Упэўнены, што ўсё будзе добра", - адказаў Міхаіл Мішусцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі