Сцяг Нядзеля, 5 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 студзеня 2025, 12:46

"Эканоміка перш за ўсё". Лукашэнка заклікаў за тэмай выбараў не забываць пра галоўнае

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў за тэмай выбараў не забываць пра галоўнае - работу сектараў эканомікі краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не забывайце пра галоўнае. Выбары мы правядзём. Але да выбараў, і асабліва пасля выбараў, пачнуцца будні. Трэба падрыхтавацца да пасяўной кампаніі. Трэба пасеяць як трэба, каб у людзей быў кавалак хлеба на стале. Тады не будуць страшныя нам ніякія выбары. Гэта значыць, эканоміка перш за ўсё. І тыя задачы, якія былі пастаўлены да сённяшняга дня, яны актуальныя для нас, пачынаючы ад сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту і гэтак далей", - заявіў беларускі лідар.

Ён прапанаваў удзельнікам сустрэчы абазначыць пытанні, калі недзе патрэбна нейкая дапамога па вузкіх праблемах. "Мы вызначымся разам з вамі для таго, каб адрэагаваць у тым ліку на крытыку і звароты нашых людзей. Было каля 500 зваротаў да тых, хто збіраў подпісы. Мы іх прааналізавалі. Там няма стратэгічных праблемных пытанняў. Як звычайна - жыццёвыя пытанні - ад ЖКГ да транспарту і дарог. Гэта ў нас запланавана. Мы гэтыя пытанні будзем вырашаць так ці інакш", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі