18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работу ў сельскай гаспадарцы трэба арганізаваць так, каб не было ніводнай заўвагі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі, заслухоўваючы даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Перад дакладам Юрыя Горлава Прэзідэнт арыентаваў яго зрабіць акцэнт на тых недахопах, якія ёсць у сельскагаспадарчай сферы. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што даклад не павінен быць проста наборам фактаў - патрэбны аналіз, высновы, прапановы. Прэзідэнт прапанаваў Юрыю Горлаву звярнуць увагу і на тыя заўвагі, якія былі зроблены старшынёй Камітэта дзяржкантролю.
Як далажыў Юрый Горлаў, паводле ацэнак спецыялістаў і вучоных, чаканы валавы збор у бункернай вазе збожжавых і зернебабовых з кукурузай у сельгасарганізацыях рэспублікі чакаецца каля 9,7 млн т. Гэта вышэй за ўзровень мінулага года на паўмільёна тон. А з улікам чаканага валавога збору рапсу ў аб'ё ме 900 тыс. т агульны валавы збор у бункернай вазе чакаецца на ўзроўні 10,7 млн т.
"Сёння, мінула некалькі дзён, як мы ўбіраем па ўсёй краіне, вы ўпэўнены, што мы столькі збяром?" - удакладніў кіраўнік дзяржавы.
"Такі прагноз рабіць вельмі дачасна..." - пачаў Юрый Горлаў.
"Карацей, не ведаеце! Не забалбатвайце праблему! Вы над гэтым не думалі, не ведаеце і адказаць на гэта не можаце! - перапыніў Аляксандр Лукашэнка. - Я лічу, што мы 11 млн (тон. - Заўвага БЕЛТА) не атрымаем, зыходзячы з усіх фактараў". Паводле слоў Прэзідэнта, Юрый Горлаў як кіраўнік Мінсельгасхарча павінен адчуваць сам, ці ўдасца сабраць такі ўраджай.
Рзмова ішла і пра гатоўнасць тэхнікі. Прэзідэнт зноў удакладніў, ці ўсе камбайны, якія стаяць на ўліку, будуць прымаць удзел у сельгасработах. Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што не ўсе з улічаных камбайнаў гатовы пачаць працаваць на ўборцы. Таму ён даручыў міністру ўнутраных спраў пераправерыць гатоўнасць тэхнікі.
"Акуратна, уважліва падыходзячы да тых праблем, якія вырашаюцца ў раёне або ў канкрэтнай гаспадарцы. Не проста прыйшоў, убачыў, там з налёту па галаве настукаў механізатару - ён галаву апусціў і пайшоў. Акуратна трэба, тактоўна да гэтага пытання падысці і паглядзець, колькі там у нас камбайнаў", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да кіраўніка МУС.
Паводле слоў Юрыя Горлава, на сённяшні дзень у краіне не адрамантавана больш за 230 камбайнаў. Найбольшую насцярожанасць выклікае Віцебская вобласць. У працэнтных адносінах да ўборкі гатовы 97 працэнтаў камбайнаў.
"Але мы размову цяпер вядзём аб тых, якія не гатовы", - заўважыў Прэзідэнт і ўдакладніў, якія канкрэтныя меры прыняты для ўстаранення гэтай праблемы. "Трэба бачыць канкрэтных вінаватых, каб не зняважыць і не крыўдзіць усю вобласць. Называйце іх канкрэтна", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Юрый Горлаў далажыў і аб забяспечанасці палівам сельгасарганізацый. У гэтай частцы праблем няма, запэўніў кіраўнік Мінсельгасхарча. Усе рэгіёны пачалі ўборку збожжавых, а Брэсцкая, Віцебская, Гомельская і Гродзенская вобласці - уборку азімага рапсу.
Прэзідэнт паставіў задачу арганізаваць работу ў сельгаспрадпрыемствах так, каб не было ніводнай заўвагі. "Дзейнічайце, нягледзячы ні на што. Не - дакладвайце. Калі хтосьці там вам не падпарадкаваўся, інфармацыю вам не даў, далажыце мне неадкладна. Прымем самыя жорсткія меры. Сёння нельга жартаваць, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Глядзіце, каб мы не мелі непрыемных размоў па рэзультатах. Каб быў добры рэзультат, трэба працаваць цяпер".-0-