Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2025, 20:35

"Дайце сцэнарый! Я гатовы курыраваць гэта". Лукашэнка аб цыкле фільмаў пра 1000-гадовую гісторыю Беларусі

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка гатовы асабіста курыраваць здымку фільмаў аб гісторыі Беларусі, але патрэбны добры сцэнарый. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з ідэалагічным актывам, гістарычнай і экспертнай супольнасцю, прысвечанай Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый Вадзім Баравік узняў тэму папулярызацыі гісторыі Беларусі. Ён адзначыў, што цяпер у краіне ў многім сканцэнтраваны толькі на пэўных, хоць і важных, этапах гісторыі, як, напрыклад, гады Вялікай Айчыннай вайны ці аб'яднанне краіны ў верасні 1939 года. "Але ў нас гісторыя 1000-гадовая. Нашаму "Беларусьфільму" задача павінна быць - зняць добрыя фільмы па ўсёй гісторыі беларускай дзяржаўнасці, яе развіцця, - сказаў ён. - Каб не гаварылі, што ў нас гісторыя пачалася 30 гадоў таму, альбо са стварэннем СССР, альбо з аб'яднання ў 1939 годзе".

"Я гатовы да таго, каб гэта адлюстраваць у кінафільмах. Каб паказаць сваю гісторыю. Я гэтага прыхільнік, - адказаў на гэту прапанову Аляксандр Лукашэнка. - Давайце сцэнарый! Патрэбны добры сцэнарый, каб гісторыя была захавана. Справа нават не ў грошах. Галоўнае - дайце сцэнарый добры. Патрэбны патрыятычны, шчыры, сумленны сцэнарый".

Дэпутат Ігар Марзалюк у сувязі з гэтым далажыў, што такая работа пачата ўжо сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй.

"Дайце сцэнарый. Я гатовы курыраваць гэта. І будзем паціху здымаць і рухацца ў гэтым напрамку", - яшчэ раз падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён таксама нагадаў, што ў аналагічных мэтах цяпер у Мінску ідзе будаўніцтва новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея. "Мы хочам актуалізаваць гэту тэму. Хочам стварыць музей, куды б моладзь заходзіла і ганарылася", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі