Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 верасня 2013, 18:28

Больш за сто работнікаў сельскагаспадарчай галіны Беларусі ўдастоены ордэнаў і медалёў

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі дзяржаўных узнагарод удастоены больш за сто работнікаў гэтай сферы. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны дырэктар ААТ "Агра-Моталь" Іванаўскага раёна Вячаслаў Каштальян.

Ордэнам Пашаны адзначаны заслугі дырэктара ААТ "Дубровенскі льнозавод" Анатоля Басянкова, старшыні СВК "Свіслач" Гродзенскага раёна Васіля Густыра, начальніка сванагадоўчага комплексу СВК "Агракамбінат Сноў" Нясвіжскага раёна Івана Даўшко. Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены аператар комплексу па адкормліванню і гадоўлі буйной рагатай жывёлы УКСП "Саўгас "Дабраволец" Клічаўскага раёна Сяргей Рамнёнак і аператар машыннага даення РУП "Вучэбна-доследная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі" Горацкага раёна Галіна Сімчанка.

Некалькі дзясяткаў чалавек узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

Акрамя таго, ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" прысвоена старшыні Гродзенскага райвыканкама Яну Васілеўскаму, генеральнаму дырэктару ААТ "Птушкафабрыка "Дружба" Баранавіцкага раёна Васілю Маркевічу і старшыні Брэсцкага райвыканкама Уладзіміру Мацуку.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі