Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 мая 2021, 18:30

Больш за 80 былых беларускіх сілавікоў пазбаўлены званняў за дыскрэдытуючыя ўчынкі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 174, у адпаведнасці з якім больш за 80 былых ваеннаслужачых і супрацоўнікаў розных сілавых ведамстваў пазбаўлены воінскіх і спецыяльных званняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Згодна з заканадаўчымі актамі Беларусі ваеннаслужачыя і супрацоўнікі сілавых ведамстваў, якія ў тым лiку знаходзяцца ў запасе або ў адстаўцы, могуць быць пазбаўлены воінскага (спецыяльнага) звання па рашэнні кіраўніка дзяржавы.

У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне з мэтай яе дэстабілізацыі асобныя ваеннаслужачыя і супрацоўнікі сілавых ведамстваў нагняталі пратэсныя настроі ў грамадстве, арганізоўвалі і ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, размяшчалі ў сетцы Інтэрнэт экстрэмісцкія матэрыялы, заклікалі да радыкальных дзеянняў, публікавалі асабістыя даныя дзяржаўных служачых, журналістаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, выступалі з абвінавачаннямі, абразамі і пагрозамі ў іх адрас. Дыскрэдытуючы гонар і годнасць ваеннаслужачага і супрацоўніка, праяўлялі непавагу да дзяржаўных сімвалаў, выкідвалі службовыя пасведчанні, здымалі пагоны, адмаўляліся ад выканання службовых абавязкаў. У адносінах да шэрага з іх узбуджаны і расследуюцца крымінальныя справы, у тым ліку за арганізацыю актаў тэрарызму.

Такія дзеянні не сумяшчальныя са статусам ваеннаслужачага і супрацоўніка сілавога ведамства. З улікам характару і ступені цяжкасці ўчыненых проціпраўных дзеянняў кіраўнікі сілавых ведамстваў устаноўленым парадкам ініцыявалі перад кіраўніком дзяржавы пытанне аб пазбаўленні пералічаных ва ўказе асоб воінскіх і спецыяльных званняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі