Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 верасня 2024, 16:28

"Без бульбы не абыдземся". Лукашэнка аб топ-5 любімых раслін і аграрных эксперыментах

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі ў БДУІР расказаў аб сваіх аграрных эксперыментах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я эксперыментую таксама. Вы разумееце, у мяне такая любоў да зямлі. Я кожны дзень на зямлі. Для мяне важна, як акадэмікі выконваюць свае абяцанні", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Адна з удзельніц сустрэчы спытала Прэзідэнта, як бы ён назваў свой топ-5 любімых раслін. "Ну, без бульбы не абыдземся, - адразу адказаў Аляксандр Лукашэнка. - Пасля бульбы я паставіў бы яблык для Беларусі. Мы - яблычны край. Трэба падумаць. Я мог бы назваць і сліву, і абрыкос, і іншае".

Прэзідэнт расказаў, што пэўны час таму высадзіў сад, дзе ёсць і алыча, і персік. Прыжыліся ў Беларусі і кавуны, вырошчванне якіх Аляксандр Лукашэнка раней актыўна рэкламаваў. "Сёння гэта па краіне ўжо развіццё атрымала вельмі добрае. І ў гэтым годзе нядрэнны ўраджай быў. Салодкі кавун, таму што надвор'е такое сухое стаяла. Непатрабавальная расліна - кавун. Ну так, трэба ўгнаіць глебу. А потым панатыкаў гэты кавун, ён сам расце. Я мог бы шмат называць. Яны для мяне вельмі важныя. Вось бульба і яблык - яны перш за ўсё", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы прадоўжыў: "Кукурузу назваў бы. Вельмі важная для нас. Выратавальніца. Клімат стаў больш сухім. Кукуруза расце, асабліва ў Гомелі. Гэта нас ратуе. З гэтага пункту гледжання. Канюшыну магу назваць і лён, паколькі на гербе. Ну, куды дзенешся. Вось ужо пяць назваў".

Расказваючы аб сваіх эксперыментах на зямлі, Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, згадаў пра вырошчванне бульбы. І ў цэлым, каб праверыць якасць сартоў або прыдатнасць для вырошчвання тых ці іншых культур, Прэзідэнт на калгасных землях, якія празвалі яго эксперыментальнымі палямі, высаджвае іх і глядзіць, што з гэтага атрымліваецца.

Прытым гэтыя землі спецыфічныя. Частка зямель добрыя, а палавіна - "ніякія", як адзначыў сам кіраўнік дзяржавы. "І я па іх бачу, якая сітуацыя ў краіне. Я ўжо да гэтага прыстасаваўся", - расказаў ён. Затым большая частка вырашчанай прадукцыі раздаецца людзям.

Ёсць у падсобнай гаспадарцы Прэзідэнта і шмат жывёл, птушак. "Дораць жа мне там коней і іншае. Ну куды? Я ж вясковы чалавек. Добра, няхай будзе. Прыходзяць дзеці вярхом паскакаць - вясковыя з суседняга аграгарадка, - падзяліўся Аляксандр Лукашэнка. - Ёсць 15 кароў. Самыя лепшыя. Нядаўна з Брэсцкай вобласці мне карову падарылі. 59 літраў малака за суткі ў верасні на трэці месяц пасля расцёлу. 6 вёдзер у дзень! Ну, гэта прыгажуня. Ну, гэта лепшае".

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што скарэкціраваў рацыён для гэтай каровы, каб не перакормліваць яе канцэнтратамі. Паколькі гэта не вельмі добра і для яе, і для якасці малака. "Учора мне далажылі - 49 літраў дала. Але я яе не перакормліваю канцэнтратамі, таму што гэта не нармальна. Мы яе пачалі карміць нармальным рацыёнам".

Выпрабоўвае Прэзідэнт і розную тэхніку. "Вось цяпер я выпрабоўваю палівалку - палівачную машыну. У нас, слухайце, столькі вады, столькі рэк. А побач з ракой поле сухое. Чаму мы не паліваем палі? Я ж вось на поўдні бываю, у азіяцкіх рэспубліках - у іх усюды арашаемыя глебы. А мы з рэчкі не можам ваду выліць на суседняе поле. Вось я гэта цяпер эксперыментую. А потым гэта ўсё ідзе ў краіне. Але я сам павінен гэта паспрабаваць, павінен бачыць. Не, я не стаю там з гэтай палівалкай. Там ёсць чалавек, які адказвае. І я прыеду пагляджу", - расказаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі