Фота з архіва
11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікавана міжурадавае пагадненне Беларусі і Расіі аб распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці двухрухавіковага лёгкага мнагамэтавага самалёта "Асвей". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Інвестыцыйны праект па распрацоўцы 19-месцавага самалёта "Асвей" і арганізацыі яго серыйнай вытворчасці на базе ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" рэалізуецца ў рамках Комплекснай міжведамаснай праграмы па супрацоўніцтве з Расіяй у галіне авіябудавання.
Пагадненнем, падпісаным 15 красавіка 2024 года, вызначаюцца асноўныя пытанні арганізацыі, фінансавання і рэалізацыі інвестпраекта, упаўнаважаныя органы, правы на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, а таксама аб'ём заказаў на вытворчасць фюзеляжаў і самалётаў, якія размяшчаюцца расійскім бокам у ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод".
Прыняцце закона дазваляе стварыць у Беларусі ўмовы для фарміравання ўласнай авіябудаўнічай галіны.-0-