Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2024, 15:05

"Беларусь можа накарміць і адзець 30 млн". Лукашэнка аб тым, як заходнія суседзі стрэлілі сабе ў галаву

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь здольна накарміць і адзець 30 млн чалавек, а калі пастарацца, дык і ўсе 40 млн. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адной з тэм размовы сталі розныя забаронныя меры, санкцыі і абмежаванні, якія ў адносінах да Беларусі ўводзяць яе бліжэйшыя заходнія суседзі, у прыватнасці Літва і Польшча. Сярод апошніх прыкладаў - забарона на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі з боку адной і закрыццё пунктаў пропуску на граніцы з другой.

"Яны не ведаюць самі, што робяць. Гэта вар'яты, самыя сапраўдныя вар'яты. Ну што пра іх гаварыць. Калі б там былі адказныя палітыкі, мы маглі б абмяркоўваць іх палітыку. Але там адказных палітыкаў няма", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, з эканамічнага пункту гледжання ў такіх абмежаваннях ёсць нават плюсы, таму што стане менш так званага эканамічнага турызму і жыхары Беларусі і Расіі перастануць вывозіць грошы за межы сваіх краін.

"У Беларусі адзець і накарміць мы можам 30 млн людзей ужо цяпер. А калі пастараемся, дык і 40 млн, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Таму навошта нам ездзіць і скупляць еўрасаюзаўскае ў Літве? Калі б яны разумныя былі і Еўрасаюз не адурэў наогул, яны б гэтага не рабілі. І літоўцам бы забаранілі гэта рабіць, таму што гэта прыбытак мільярды долараў. Што пра іх гаварыць, калі яны санкцыі ўводзілі і стралялі сабе ўжо не ў нагу, а ў галаву".

Што датычыцца скарачэння колькасці пунктаў пропуску на граніцы з Польшчай, ад гэтага рашэння польскіх улад Беларусі і Расіі ні горача ні холадна, перакананы Прэзідэнт. "Супраць нас яны ўвялі санкцыі - Еўрасаюз і Амерыка. Мы туды не ездзім, нічога не возім", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі