Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 верасня 2024, 13:25

Беларусь - кавалачак зямлі? Лукашэнка прапанаваў паглядзець на гэту фразу з пункту гледжання геапалітыкі

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - кавалачак зямлі, але гэта не вызначэнне тэрытарыяльных маштабаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 верасня на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска ў фармаце "Адкрыты мікрафон", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я часта гавару: Беларусь - кавалачак зямлі. Гэта не вызначэнне тэрытарыяльных маштабаў нашай Беларусі. Гэта пра тое, што свет велізарны. І нікому, акрамя нас, мы не патрэбны. Паверце майму вопыту. Але калі паглядзець з пункту гледжання геапалітычных інтарэсаў іншых краін, то ўбачым іншы вобраз", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што адна Беларусь па тэрыторыі - гэта шэсць Бельгій, пяць Галандый, больш за дзве з паловай Аўстрыі або Чэхіі. "Мы можам размясціць у сябе народы ўсёй Прыбалтыкі і Малдовы. Гэта прыкладна. І не толькі размясціць: можам апрануць іх і накарміць, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - У нас ёсць і лес, і балоты - лёгкія Еўропы, крыніца кіслароду. Палі, якія апраўцоўваюцца, вада, рэсурсы, якія ў будучым стануць на вагу золата, таму што не ў кожнай еўрапейскай краіне існуе такі запас і не ўсе яго берагуць, як гэта робім мы".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў перыяд Першай сусветнай вайны беларускія тэрыторыі не саромеючыся рабавала Германія, а пасля падзелу Беларусі ў 1921 годзе - Польшча. "Нахабна вывозілі з тэрыторыі нашай краіны па вузкакалейках і торф, і лес, і прадукты харчавання. А ў гэты час беларусы галадалі", - дадаў ён.

"Але галоўнае - мы стаім на шляху да беспрэцэдэнтна і, на думку краін Захаду, несправядліва багатай на гэтыя і іншыя рэсурсы Расіі. І далей на тэму палітычных і санкцыйных выпадаў з боку калектыўнага Захаду ў адрас нас з расіянамі можна не разважаць", - заўважыў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, рэсурсы - гэта пытанне нумар адзін. І так было заўсёды. "Сёння сітуацыя такая, што Захад валодае найвышэйшымі тэхналогіямі, якімі па асобных напрамках не валодае ні Расія, ні Беларусь. Тэхналогіі ёсць, але для іх патрэбны рэсурсы, каб атрымліваць гатовыя вырабы: тыя ж беспілотнікі, прадукцыю на аснове штучнага інтэлекту і гэтак далей". Патрэбны рэсурсы, прытым патрэбны крыніцы рэдказямельных металаў. Дзе яны сканцэнтраваны? Перш за ўсё ў Расійскай Федэрацыі. Велізарная тэрыторыя і несуразмерна нізкая шчыльнасць насельніцтва. Заўсёды гэты тэхналагічны Захад, які нас апярэджваў, імкнуўся на ўсход да гэтых рэсурсаў. Так адбываецца і цяпер", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што кожныя 100 гадоў гісторыя паўтараецца, але заўсёды на больш высокім узроўні. "У гэтым сутнасць дыялектычнага развіцця і гэтак далей", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі