Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Судан заявілі аб намеры пашыраць супрацоўніцтва ў розных сферах

Прэзідэнт 10.12.2018 | 13:30
У час перагавораў
У час перагавораў

10 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Судан заяўляюць аб намеры пашырыць супрацоўніцтва ў мэтах павышэння ўзроўню двухбаковых адносін і ўмацавання партнёрства. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра па выніках афіцыйных перагавораў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі згадзіліся аказваць узаемную падтрымку ў рамках міжнародных арганізацый, у тым ліку ў ААН і Руху недалучэння, у адпаведнасці з міжнароднымі ініцыятывамі па рэагаванні на пагрозы і выклікі сучаснасці. Віталі інтэнсіўнае ўзаемадзеянне на ўсіх узроўнях і асабліва адзначылі важную ролю беларуска-суданскай сумеснай камісіі па супрацоўніцтве ў выпрацоўцы мерапрыемстваў па пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва і каардынацыі сумесных намаганняў па іх рэалізацыі.

Аляксандр Лукашэнка і Амар Хасан Ахмед аль-Башыр пацвердзілі важнасць развіцця гандлёва-эканамічных адносін, узаемадзеяння ў прамысловай сферы, вытворчасці прадукцыі машынабудавання і сельскай гаспадаркі.

У мэтах удасканалення прамысловай базы Судана ў гэтай краіне будзе створана шматпрофільнае машынабудаўнічае зборачнае прадпрыемства па вытворчасці трактароў BELARUS, грузавых аўтамабіляў МАЗ і тэхнікі "Гомсельмаш". У рамках рэалізацыі праекта беларускі бок забяспечыць падрыхтоўку суданскіх спецыялістаў і перадачу суданскаму боку адпаведных тэхналогій. Будуць прыняты сумесныя меры па лакалізацыі вытворчасці.

У сваю чаргу ўрад Судана прыме неабходныя меры па падтрымцы праекта стварэння шматпрофільнага машынабудаўнічага зборачнага прадпрыемства.

Урад Судана таксама акажа садзейнічанне завяршэнню працэдур па стварэнні сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці мясной і малочнай прадукцыі, кармоў, вырошчванні агародніны і расады па беларускіх тэхналогіях.

Лідары краін з задавальненнем адзначылі прагрэс у рэалізацыі беларускім бокам праекта па здабычы золата. Бакі таксама дамовіліся рабіць неабходныя крокі па забеспячэнні рэалізацыі праектаў у энергетыцы і нафтавай сферы Судана.

Адзначана таксама важнасць пашырэння супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, уключаючы выпрацоўку механізмаў прыцягнення і накіравання грамадзян Судана для навучання ў беларускія ўстановы адукацыі, падтрымку студэнцкіх абменаў, стварэнне сумесных факультэтаў па прыярытэтных спецыяльнасцях.

Прэзідэнт Судана выказаў удзячнасць беларускаму лідару і народу краіны за цёплы прыём і гасціннасць і запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Судан.

У прысутнасці прэзідэнтаў таксама падпісаны дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. У іх ліку міжурадавае пагадненне аб адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, пагадненне паміж урадамі аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы. Заключана міжурадавае пагадненне аб абмене інфармацыяй у падатковай сферы, пагадненні аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах, аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, міжурадавае пагадненне аб выдачы. Бакі таксама падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў прамысловай сферы і заключылі некалькі канкрэтных дамоўленасцей па пастаўках сельгастэхнікі.

Акрамя таго, падпісана пагадненне паміж краінамі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах, а таксама пратакол абмену ратыфікацыйнымі граматамі Дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Правілы нарыхтоўкі бярозавага соку Сок можна збіраць пасля пачатку руху сокаў. Дыяметр дрэва пры падсочцы - не меншы за 20 см.