21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія абмяркоўваюць будаўніцтва скораснай магістралі Масква - Брэст. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 кастрычніка, заслухоўваючы даклад па пытаннях развіцця сеткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і фарміравання транспартнай інфраструктуры, якая забяспечвае гадзінную даступнасць да гарадоў-спадарожнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час абмяркуем пытанні будаўніцтва скораснай магістралі праз Беларусь з Масквы на захад. Да Брэста прынамсі. Калі заходнікі захочуць у гэтым удзельнічаць, будзем да Берліна працаваць. Не - да Брэста і ў адваротным напрамку на ўсход. Гэта, можна сказаць, пытанне ўжо вырашанае", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-