Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2024, 12:23

Беларусь і Кітай падпішуць пагадненне аб інвестыцыях і зоне свабоднага гандлю паслугамі

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай падпішуць пагадненне аб інвестыцыях і зоне свабоднага гандлю паслугамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 жніўня на сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час візіту Лі Цяна ў Беларусь паміж бакамі будуць падпісаны дакументы, якія замацоўваюць планы перспектыўнага партнёрства па ключавых напрамках.

"Адзін з іх дакладна можна назваць гістарычным - гэта пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Беларусь - першая краіна ў Еўразійскім эканамічным саюзе, з якой Кітай заключае такі дагавор", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Беларусь чакае, што дзякуючы стварэнню празрыстых і прадказальных правіл у бліжэйшыя 5 гадоў экспарт беларускіх паслуг у Кітай вырасце як мінімум на 12-15 працэнтаў, а інвестыцыі ў Беларусь - не менш як на 30 працэнтаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі